Туніскі заліў — буйны заліў Міжземнага мора ля паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, абмывае тэрыторыю Туніса. На паўднёвым беразе заліва, дзе раней знаходзілася сталіца Карфагена, цяпер размешчаны горад Туніс. У глыбіні заліва размешчана штучная бухта Мандракій, створаная ў часы антычнасці.

Туніскі заліў з космасу

Геаграфія

правіць

З захаду ў заліў упадае рака Меджэрда. З усходу заліў абмежаваны мысам Эт-Тыб, які аддзяляе яго ад заліва Хамамет. Побач з мысам размешчаны астравы Зембрэта і Зембра. На поўнач знаходзіцца Туніскі праліў.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць