Тыгель
Ты́гель (ад ням.: Tiegel — гаршчок) — пасудзіна, ёмістасць, у якой награваюць, плавяць, высушваюць, спальваюць розныя матэрыялы ў прамысловасці і лабараторных даследаваннях.
Тыглі маюць звычайна форму ўсечанага конуса або цыліндрычную. У залежнасці ад тэмпературы апрацоўкі і хімічных уласцівасцяў апрацоўваемых матэрыялаў тыглі вырабляюць з металаў (чыгуну, гарачатрывалых сталей і сплаваў) керамікі, карунду, графіту і інш.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 70—71. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
правіць- Тигель (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тыгель