Тэадора Агінская
Тэадора з Казельска Агінская (1692 — 9 верасня 1719, Любек) — вялікалітоўская і шведская арыстакратка.
Тэадора Агінская | |
---|---|
Род дзейнасці | арыстакратка |
Дата нараджэння | 1692 |
Дата смерці | 9 верасня 1719 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Багуслаў Казімір Агінскі |
Маці | Палідора Аўрора з Урангеляў[d] |
Муж | Карл Густаў Дзюкер[d] |
Дзеці | Carl Fredrik Dücker[d] |
БіяграфіяПравіць
З роду князёў Агінскіх, дачка князя Багуслава Казіміра Агінскага ў яго першым шлюбе з Палідорай Аўрорай з Урангеляў.
Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, князь Багуслаў Казімір пакінуў Тэадору з іншымі дочкамі і пляменнікамі ў адным з віленскіх кляштараў. Пасля 6 сакавіка 1706 года Вільню захапіў атрад шведскіх драгунаў пад камандаваннем генерал-ад’ютанта Карла Густава Дзюкера з рэчыпасталітаўскімі саюзнікамі[1][2]. Княжна Тэадора са сваякамі з кляштара трапіла ў палон да Дзюкера.[1][2][3][4]
13 кастрычніка 1707 года 15-гадовая Тэадора ўзяла шлюб з Карлам Густавам Дзюкерам. У шлюбе нарадзілася дачка Тэадора Беата (1712) і сын Карл Фрэдрык (1714).
Шведскі перыяд жыцця не вывучаны. Памерла ў Любеку 9 верасня 1719 года.
Зноскі
- ↑ а б Bring, Samuel E.. Carl Gustaf Dücker (Dücher) (шведск.). National Archives of Sweden. Архівавана з першакрыніцы 10 May 2022.
- ↑ а б Sundberg, Ulf. Vägen till toppen (шведск.). Populär Historia (2 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 10 May 2022.
- ↑ Dücker, Carl Gustaf, (шведск.). Project Runeberg. Архівавана з першакрыніцы 10 May 2022.
- ↑ Sundholm, O. Th. (1873) (in sv). Sveriges fältmarskalkar. Esaias Edquist. https://www.google.co.uk/books/edition/Sveriges_f%C3%A4ltmarskalkar/3UwMAQAAMAAJ?hl=en&gbpv=1&dq=Carl+Gustaf+D%C3%BCcker&pg=PA139&printsec=frontcover. p. 141