Тэль-Авіўскі ўніверсітэт
Тэль-Авіўскі ўніверсітэт (іўр.: אוניברסיטת תל אביב) — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Ізраіля, размешчаны ў раёне Рамат-Авіў горада Тэль-Авіва. Універсітэт заснаваны ў 1956 годзе і налічвае дзевяць факультэтаў. У ім навучаюцца больш за 25 000 студэнтаў.
Тэль-Авіўскі ўніверсітэт | |
---|---|
іўр.: אוניברסיטת תל אביב | |
Заснаваны | 1956 |
Рэктар | Ярон Оз[d] |
Студэнты | 27 173[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | tau.ac.il (іўрыт) (англ.) (руск.) (ар.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПапярэднікамі ўніверсітэта былі шматлікія невялікія вышэйшыя школы і інстытуты, якія існавалі ў Тэль-Авіве яшчэ да ўтварэння дзяржавы Ізраіль. Асабліва варта адзначыць заснаваную ў 1935 годзе «Вышэйшую школу юрыспрудэнцыі і эканомікі», ля вытокаў якой былі Палтыель Дыкштэйн, Шмуэль Эйзенштат, Макс Лазерсан і Беньямін Зіў.
Факультэты
правіцьУніверсітэт складаецца з 9 факультэтаў, якія дзеляцца на больш за 100 інстытутаў, школ і дадатковых акадэмічных падраздзяленняў.
- Факультэт мастацтва імя Каца
- Факультэт інжынерных навук імя Флейшмана
- Факультэт дакладных навук імя Саклера
- Факультэт гуманітарных навук імя Энціна
- Юрыдычны факультэт імя Бухмана
- Біялагічны факультэт імя Вайза
- Факультэт менеджменту імя Рэканаці
- Медыцынскі факультэт імя Саклера
- Факультэт сацыяльных навук імя Гершона Гордана
Зноскі
- ↑ http://che.org.il/wp-content/uploads/2012/04/Table-2.xls
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.