Тэргіт — спінная склератызаваная частка сегментарнага колца членістаногіх. Ступень развіцця тэргітаў і будова ў розных групах членістаногіх розныя. Напрыклад, тэргіты сегментаў цела Diplopoda пакрываюць не толькі спінны бок, але загінаюцца на бакавую і нават на брушную паверхню, утвараючы амаль поўнае кальцо, а тэргіты грудных сегментаў стракоз (Odonata) настолькі малыя, што практычна не прыкметныя паміж асновамі крылаў. Тэргіты грудных сегментаў крылатых насякомых гуляюць важную ролю ў палёце (праз іх на аснаванні крылаў перадаецца высілак ад крылавых цягліц непрамога дзеяння) і маюць вельмі складаную будову, яны падзеленыя на некалькі больш ці менш адасобленых аддзелаў, кожны з якіх мае асаблівае найменне.

Склератызаваныя ўтварэнні брушнай паверхні членістаногіх называюцца стэрнітамі, а бакавых — плейрыт.