Т-98 Камбат
T-98 Камбат — расійскі браніраваны пазадарожнік для перавозкі VIP-персоны. Распрацаваны ў Санкт-Пецярбургу ў 1998 годзе канструктарскім бюро Дзмітрыя Парфёнава ў кааперацыі з фірмай «Автокад».
Т-98 Камбат | |
---|---|
Вытворца | Kombat Armouring[d] |
Рухавік | бензінавы рухавік унутранага згарання |
Wheelbase | 3 380 міліметр |
Шырыня | 2 100 міліметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьАбаронены ад куль калібра да 12,7 мм, выпушчаных са снайперскай зброі, буйнакаліберных кулямётаў або супрацьтанкавай стрэльбы. Кузаў выкананы ў выглядзе суцэльнаметалічнай сталёвай канструкцыі. Шасі аўтамабіля выканана з ужываннем вузлоў і агрэгатаў амерыканскай вытворчасці фірмы General Motors. Пярэдняя і задняя падвеска, рулявое кіраванне і рухавік з трансмісіяй, аналагічныя тым, якім прымяняюцца на цяжкіх пазадарожніках Suburban 2500 узмоцненай серыі і малатанажных грузавіках кампаніі General Motors. Рухавік і трансмісія як у HMMWV.
Варыянты выканання
правіць- Рго (2—3 кл., В2/B3) — абарона ад усіх відаў лёгкай стралковай зброі (пісталет Макарава, ТТ, пісталет-кулямёт тыпу Uzi), клас абароны В2/С2. Забяспечвае высокія трывальныя параметры абароны ад механічных пашкоджанняў.
- Hi.Pro (4—5 кл., B5/B6) — абарона ад куль АКМ, СВД і 7,62×51 мм (.308 Winchester), клас абароны В5/С4.
- Hi.Pro.S (6 кл., B7 і больш) — дадатковы пакет: узмацненне перыметра аўтамабіля ў зонах максімальнай верагоднасці паразы, шкленне таўшчынёй да 100 мм, памяншэнне плошчы шклення і ўзмацненне камбінаванай металакерамічнай разнесенай абаронай.
Аўтамабіль вырабляецца ў двух варыянтах камплектацыі: «VIP» і «Патрульны аўтамабіль». Асноўнае адрозненне заключаецца ва ўжыванні розных аздобных матэрыялаў, прыбораў і сістэм электраабсталявання. У камплектацыі «VIP» у аздабленні салона ўжываецца толькі натуральная скура і дрэва, поўны электрапакет, аўдыёсістэма, спецыяльная высакаякасная афарбоўка кузава.
На ўзбраенні
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ 16 русско-латвийских легких броневиков Dartz для МВД Сербии | Техносфера Россия . Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2018. Праверана 27 чэрвеня 2018.