УАЗ-451
Агульныя даныя
Вытворца: УАЗ
Выпуск: 19611982
Зборка:  СССР
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
няма
Пераемнік
Пераемнік
няма

УАЗ-451 — грузапасажырскія аўтамабілі з колавай формулай 4×2, якія вырабляліся на Ульянаўскім аўтамабільным заводзе з 1961 па 1982 год.

Было выраблена 83 449 аўтамабіляў сямейства «УАЗ-451»[1].

Мадыфікацыі

правіць
  • УАЗ-451 — суцэльнаметалічны фургон.
  • УАЗ-451Д — бартавы грузавік з двухмеснай кабінай.
  • УАЗ-451А — санітарны. Серыйна не выпускаўся, існавалі толькі доследныя ўзоры[2].
  • УАЗ-451В — 9-месны мікрааўтобус вагоннай кампаноўкі.

Апісанне канструкцыі

правіць

Пры знешнім падабенстве мадэляў УАЗ-450 і УАЗ-451 паміж машынамі меліся прынцыповыя адрозненні як у кампаноўцы, так і агрэгатнай базе. Для заднепрываднага УАЗ-451 было распрацавана прынцыпова новае шасі. Галоўным адрозненнем новай платформы стала плоская рама лесвічнага тыпу і ссунуты назад і ўніз адносна пярэдняй восі рухавік — у параўнанні з аўтамабілямі ГАЗ-69 і УАЗ-450 пярэдні тарэц блока рухавіка быў ссунуты на 220 мм назад. Гэта спрыяла паляпшэнню разважвання і дазваляла павялічыць прастор у кабіне. Новая архітэктура дазволіла пасля стварыць другое пакаленне ўсюдыходаў — УАЗ-452.

Кузаў аўтамабіля-фургона УАЗ-451 (-451М) — суцэльнаметалічны фургон, вагоннага тыпу, чатырохдзверны (трое бакавых дзвярэй, задняя двухстворкавая). Звонку адрозніць ад фургонаў УАЗ-450 можна было толькі па наяўнасці бакавых дзвярэй грузавога адсека. Кабіна грузавога УАЗ-451Д (-451ДМ) — двухмесная, размешчана над рухавіком; кузаў — драўляная платформа з трыма бартамі.

Першыя чатыры гады аўтамабілі камплектаваліся рухавікамі і трохступеньчатымі каробкамі перадач ад УАЗ-450. У 1965 годзе, з пачаткам выпуску УАЗ-452, абодва сямействы атрымалі чатырохступенчатыя каробкі перадач і рухавік ЗМЗ-451. Рухавік — карбюратарны, радны, чатырохцыліндравы з вадкасным астуджэннем і працоўным аб’ёмам 2445 см³. Ад рухавіка ГАЗ-21 ён адрозніваўся канструкцыяй накрыўкі каромыслаў, паддону картара, кранштэйнаў мацавання падушак пярэдняй апоры рухавіка і тэрмастата. З восені 1969 года вытворчасць гэтага рухавіка пачалася на Ульянаўскім маторным заводзе[ru], і рухавік атрымаў пазначэнне УМЗ-451. У 1971 годзе пачалася вытворчасць мадэрнізаванага рухавіка УМЗ-451М магутнасцю 75 к.с.[3] На аўтамабілі з’явілася чатырохступеньчатая каробка перадач са змененым прывадам і рычагом, усталяваным на паветраводзе.

Для павелічэння грузападымальнасці да 1000 кг ужытыя ўзмоцненыя пярэднія і заднія рысоры, узмоцнены вядзёны дыск счаплення, падвышаны ціск у шынах. Таксама ў рулявым механізме ўжыты ролік вала сошкі ад аўтамабіля ГАЗ-51. У ступіцах пярэдніх колаў усталёўваліся ролікавыя канічныя падшыпнікі наўзамен шарыкавых радыяльна-упорных. Было зменена размяшчэнне органаў кіравання: руля, педаляў і рычага стаяначнага тормаза. Змененыя пярэдняя панэль, капот і паветравод кузава і кабіны. Пярэднія дзверы кабіны абсталяваны апусканым шклом.

Мадэрнізаваныя ў 1965 годзе «451-я» атрымалі ў індэксе дадатковую літару «М».

Машыны на базе УАЗ-451

правіць

УАЗ-451С

правіць

УАЗ-451С — эксперыментальны паўгусенічны снегаход. Камплектаваўся зменным сезонным абсталяваннем для пераадолення снежнага бездарожжа і цаліны. Замест пярэдніх колаў усталёўваліся металічныя кіраваныя лыжы, а замест задніх — гума-металічныя гусенічныя рухачы[4]. Было выпрабавана некалькі варыянтаў. На першым прадугледзелі зняцце колаў і ўстаноўку замест іх лыж. На другім (УАЗ-451С2) — колы здымаць не было неабходнасці — лыжы мацаваліся прама на іх[5].

У-131 — электрамабіль на шасі УАЗ-451ДМ з сістэмай электрасілкавання на пераменным току, распрацаваны кіраваннем «Главмосавтотранс» сумесна з УНДІЭМ Мінэлектратэхпрама[6].

Акумулятары месціліся ў кузаве фургона, таму ўнутраны аб’ём быў невялікі, а грузападымальнасць складала ўсяго 500 кг пры поўнай сваёй масе 2400 кг. У 1974 годзе выраблена партыя з пяці электрамабіляў. Эксплуатавалі машыны на 34-м аўтакамбінаце «Мосторгтранса» для перавозкі мясных і каўбасных вырабаў.

УАЗ-451МІ

правіць

УАЗ-451МІ (руск.: УАЗ-451МИ) — электрамабіль з сістэмай электраабсталявання на пераменным току, з зараднай прыладай, змантаванай на электрамабілі, што дазваляла падзараджаць акумулятары машыны ў любым месцы прама ад гарадской электрасеткі.

Кузаў гэтага электрамабіля амаль не адрозніваўся ад серыйнага суцэльнаметалічнага фургона. Пад рамай машыны знаходзіліся вялікія чорныя скрыні для акумулятараў, а дэкаратыўная рашотка радыятара была замененая адмысловай «глухой» панэллю, афарбаванай пад колер самога аўтамабіля. У кабіне толькі спідометр заставаўся на звыклым месцы, на месцы астатніх стандартных прыбораў — вольтметры і амперметры ў чорных пластыкавых карпусах. Замест рычага КП быў вялікі рычаг выключэння «масы». Дзве педалі — «ход» і «тормаз».

У 1978 годзе выраблена партыя[6].

УАЗ-3801

правіць

УАЗ-3801 — электрамабіль з сістэмай электраабсталявання на пераменным току.

Акумулятарны адсек з-пад рамы зноў перамясціўся ў кузаў фургона, і для доступу да яго былі зробленыя адмысловыя люкі з кожнага борта. Пры гэтым правыя бакавыя дзверы фургона прыйшлося значна скараціць знізу, а падлога кузава ўнутры грузавога адсека зроблена ступеньчатай, з пандусам над акумулятарным адсекам.

У 1981 годзе пабудавана каля 30 машын[6].

ЛуМЗ-946

правіць

ЛуМЗ-946 — рэфрыжэратар грузападымальнасцю 500 кг, які выпускаўся Луцкім машынабудаўнічым заводам на базе УАЗ-451М[5].

Гэтыя машыны абсталёўваліся машынна-акумуляцыйнай сістэмай: у кабіне замест пасажырскага сядзення ўсталёўваліся халадзільныя агрэгаты ФГК-07, якія працавалі ад вонкавай электрасеткі, а ў кузаве — два акумулятары холаду. Для поўнай зарадкі акумулятараў холаду патрабавалася 6 гадзін, пасля чаго неабходная тэмпература ў кузаве магла падтрымлівацца на працягу 12-24 гадзін (у залежнасці ад рэжыму работы аўтамабіля)[7].

Зноскі

правіць
  1. "УАЗ-451М". Автолегенды СССР. No. 106. «DeAgostini». 2013. p. с.10. ISSN 2071-095X. (руск.)
  2. К 60-летию семейства УАЗ-450. «Таблетка» вечной молодости. Часть 1. История медицинских «Буханок» в стандартном кузове. Советский период // mpark.pro (руск.)
  3. "УАЗ-452Д/УАЗ-3303". Автолегенды СССР.(руск.). No. 101. «DeAgostini». 2012. p. с. 6–7, 10. ISSN 2071-095X.
  4. Легенда отечественного автопрома УАЗ-450 отмечает юбилей // gruzovikpress.ru (руск.)
  5. а б «Буханка» на все случаи жизни. Как создавался самый востребованный УАЗ // abw.by (руск.)
  6. а б в «Электромолния» для колбасы(руск.) // Грузовик Пресс : часопіс. — 2006. — № 11.
  7. "ЛуМЗ-890". Автолегенды СССР. Грузовики(руск.). No. 12. «DeAgostini». 2017. p. с.12. ISSN 2071-095X.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць

Гл. таксама

правіць