Удзельнік:Хомелка/Беларускія НП/Добрушскі раён

Утвораны 8.12.1926 г. ў складзе Гомельскай акр., уключаў 20 сельсаветаў. Ліквідаваны 4.8.1927 г. і адноўлены 12.2.1935 г. Размешчаны на У Гомельскай вобл., у межах Гомельскага Палесся. 25.12.1962г.ў працэсе ўзбуйнення сельскіх р-наў у склад Добрушскага ўключаны Церахоўскі р-н. Пл. 1447 км2, насельніцтва 44,4 тыс. чал. (2004 г.). Уключае 100 нас. пунктаў. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з раёна ў чыстыя месцы ў 1991—96 гг. пераселены 954 сям'і (2139 чалавек). Цэнтр — г. Добруш. Падзяляецца на 16 сельсаветаў, 1 пасёлак гарадскога тыпу (Церахоўка). На Пд мяжуе з Чарнігаўскай вобл. Украіны, на У — з Бранскай вобл. Расіі, на Пн — з Веткаўскім, на 3 — з Гомельскім р-намі. 3 карысных выкапняў вызначаюцца 2 радовішчы торфу (6,3 млн. т), 3 радовішчы цагельнай сыравіны (1,1 млн. м3). Рэкі: Іпуць (прыток р. Сож) з прытокамі Харапуць і Няцёша, прыток Сажа — р. Вуць. На Пн — воз. Равучае. Глебы с.-г. угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-балотныя, тарфяна-балотныя і алювіяльныя. 3 мінеральных глеб 41,8% суглінкавых, 41,5% супясчаных, 16,7% пясчаных. Якасць ворных зямель 45 балаў, кармавых угоддзяў — 26, усіх с.-г. угоддзяў — 38 балаў. Пад лесам 20,4% тэр. Прамысловыя прадпрыемствы пераважна ў Добрушы і Церахоўцы. Пад сельгасугоддзямі каля 65% тэр. Асушана 9,1 тыс. га. Праходзяць чыгункі Гомель— Бранск, Гомель—Бахмач. 17 калгасаў, 4 саўгасы, лесапаляўнічая гаспадарка, 27 агульнаадукацыйных школ, 27 дашкольных устаноў, прафес.-тэхн. вучылішча, 29 клубных устаноў, 37 бібліятэк, 271 спарт. збудаванне, 10 бальніц, 2 паліклінікі, радзільны дом, 23 фельч.-акушэрскія пункты, 146 магазінаў. ДОБРУШ — горад абласнога падпарадкавання, цэнтр Добрушскага р-на, за 23 км на У ад Гомеля, 329 км ад Мінска, на р. Іпуць (прыток р. Сож). Чыг. станцыя на лініі Гомель—Унеча. Аўтадарогамі злучаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай і Навазыбкавам. 19,2 тыс. жыхароў (2004 г.). Ёсць геалагічнае агаленне — помнік прыроды рэсп. значэння; на У і 3 мяжуе з лесам (хвойнік, помнік прыроды мясц. значэння). Выяўленыя археолагамі курганныя могільнікі 10—12 ст. (39 насыпаў, 3 км на Пн ад горада ва ўрочышчы Баравое Балота) і могільнік 10—12 ст. (14 насыпаў, 1,5 км на Пн ад горада, ва ўрочышчы Ракітня) сведчаць пра засяленне гэтых мясцін з далёкай старажытнасці. У пісьмовых крыніцах Добруш вядомы з 14 ст. 3 1335 г. ў складзе ВКЛ, з 1500 г. ў Маскоўскай дзяржаве, з 1537 г. зноў у ВКЛ (у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв., велікакняжацкая ўласнасць). У 1560 г. вёска ў Гомельскім старостве. У 1640-я г. сяло Дубруша: 9 дымоў, 3 службы, 14 валоў, 10 каней. Інвентар 1752 г. сведчыць, што жыхары займаліся не толькі земляробствам, але і рознымі промысламі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) Добруш у складзе Рас. імперыі: у Гомельскай вол. Беліцкага (з 1852 г. — Гомельскага) павета Магілёўскай, з 1919 г. Гомельскай губ. 3 1775 г. ва ўладанні фельдмаршала графа П.А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1788 г. ў горадзе 546 жыхароў. 3 1815 г. дзейнічала Мікалаеўская царква. У 1816 г. 126 двароў. Горад быў цэнтрам Добрушскай эканоміі Гомельскага маёнтка, у склад якой уваходзілі вёскі агульнай колькасцю 2006 двароў. 3 1795 г. працавала палатняна-парусінавая мануфактура (у 1812 г. 60 рабочых). У той час гэта была самая буйная мануфактура ў Беларусі. Праз Добруш праходзіла паштовая дарога з Навазыбкава ў Беліцу. У 1841 г. збудавана мукамольня (18 рабочых), у 1860 г. завод па адліву катлоў, труб, каструль і інш. вырабаў. 3 1842 г. працавала медзеплавільня (10 рабочых), з 1862 г. вінакурня. На р. Іпуць была пераправа-плаціна з 6 драўлянымі мастамі. У 1871—72 гг. збудавана папяровая ф-ка (буйнейшая ў Еўропе). У 1876 г. на фабрыцы адкрыты прыёмны пакой і аптэка. У 1882 г. фабрыка атрымала вышэйшую ўзнагароду Усерасійскай мастацка-прамысл. выставы — права змяшчаць на сваёй прадукцыі дзярж. герб. У 1877 г. ўстаноўлена тэлеграфная сувязь, паштовае аддз. пазней ператворана ў паштова-тэлеграфнае. Дзейнічалі самадзейны хор і духавы аркестр. Са здачай у эксплуатацыю 8.8.1887 г. чыг. лініі Гомель—Бранск дзейнічае чыг. станцыя. У нар. вучылішчы ў 1889 г. навучаліся 40 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак, а ў 1902 г. былі ўжо 2 нар. вучылішчы з агульнай колькасцю 286 вучняў. На папяровай фабрыцы ў 1889 г. пачала працаваць першая на Беларусі электрастанцыя. Паводле перапісу 1897 г. ў сяле 332 двары, 1784 жыхары, царква, нар. вучылішча, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, 4 лаўкі, тракцір; у фальварку 30 двароў, 195 жыхароў, бальніца, царк.-прыходская школа, папяровая ф-ка. На чыг. станцыі 4 двары, 32 жыхары, у Вылеўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 3 1898 г. мелася тэлефонная сувязь з Гомелем. 3 1903 г. дзейнічала група РСДРП. У 1909 г. ў сяле 600 двароў 2092 жыхары, 1808 дзес. зямлі, у фальварку 18 двароў, 132 жыхары, 5964 дзес. зямлі. У выніку пажару ў 1910 г. згарэлі 94 двары. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі выбраны Савет рабочых дэпутатаў. У жн. 1918 г. ў час ням. акупацыі Фёдараўскі і Пераростаўскі партыз. атрады занялі Добруш. У маі 1918 г. ням. камандаванне перадало Добруш разам з Гомельскім паветам Украіне. Сюды ўступілі гайдамакі гетмана Скарападскага. 3 выгнаннем немцаў былі выгнаны і гайдамакі. 3 26.4.1919 г. ў складзе Гомельскай губ. РСФСР. 8.12.1926 г. пераддзены БССР. 3 8.12.1926 г. фабрычна-завадскі пасёлак, цэнтр раёна. У 8.12.1926 - 4.8.1927 г. цэнтр Добрушскага с/с (ліквідаваны ў сувязі з утварэннем гарсавета). 3 4.8.1927 г. горад (пры вызначэнні класіфікацыі населеных пунктаў БССР 27.9.1938 г. аднесены да гарадоў раённага падпарадкавання). У 1928 г. ў выніку пажару згарэла 56 двароў. У 1927 г. працавалі торфазавод, кравецкая і шавецкая майстэрні, кузня, млын, хлебапякарня. Пры папяровай фабрыцы дзейнічаў лесазавод. У 1932 г. арганізавана МТС. У пачатку Вял. Айч. вайны створаны атрад нар. апалчэння (на 1.8.1941 г. каля 500 чалавек, кіраўнік Чухламін). У сярэдзіне жн. 1941 г. ў лесе, на У ад Добруша, размяшчаўся штаб 28-га корпуса Чырвонай Арміі. 3 22.8.1941 г. акупіравана ням.-фаш. войскамі. У кастр. 1941 г. на тэр. МТС карнікі загубілі 184 жыхароў, спалілі і расстралялі 19 актывістаў. 3 жн. 1941 г. дакастр. 1943 г. дзейнічала патрыят. падполле (6 груп, больш за 70 чал., кіраўнікі Н.С.Кулікоў, Дз.М.Гладышаў, У.І.Агрызна, Г.А.Тычынскі, С.М.Веркін, Т.КПанкоў). У баях за горад загінулі 363 воіны і партызаны (пахаваны ў брацкіх магілах на вул. Гагарына, на могілках на праспекце Луначарскага, на вул. Чырвонаармейскай). Былі разбураны і спалены многія важныя прамысл. і жылыя пабудовы. Вызвалены 10.10.1943 г. часцямі 48-й арміі Цэнтральнага фронта. Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад7.3.1963 г. Добруш аднесены да гарадоў абл. падпарадкавання. У 1939 г. ў горадзе было 13,8 тыс, у 1970 г. — 16,8 тыс. чал. Працуюць папяровая ф-ка «Герой Працы», фарфоравы з-д (са снеж. 1978 г.), цэлюлозны з-д, хлебазавод, маслазавод, камбінат быт. абслугоўвання, райаграпрамтэхніка, райплемстанцыя, 4 сярэднія, 2 васьмігадовыя, пачатковая школы, гімназія, праф.-тэхн. вучылішча, гар. і раёны Дамы культу-ры, муз. і спарт. школы, 3 дашкольныя ўстановы, Дом школьнікаў, 3 кіна-тэатры, 3 б-кі, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Вядзецца радыёвяшчанне, выда-юцца раённая газета «Добрушскі край» (з 24.3.1935 г.) і шматтыражка «Бумаж-нік» (на папяровай фабрыцы «Герой Працы», з сак. 1924 г.). Планіровачна горад складаецца з 2 падзеленых р. Іпуць частак. Забудова рэгулярная. Для грамадскага цэнтра ха-рактэрна кампактнае фарміраванне на аснове забудовы, якая гістарычна скла-лася з узведзенымі па перыметру грамадскімі будынкамі. Развіваецца го-рад у паўд. накірунку, дзе знаходзіцца чыг. станцыя, і паўн., адкуль адыходзяць дарогі да г. Веткі і в. Дзям'янкі. Ген. план забудовы Добруша распрацаваны Мін-скім філіялам Цэнтральнага навук.-даследчага і праектнага ін-та горадабу-даўніцтва. Уся забудова апошніх дзеся-цігоддзяў мураваная, шматпавярховая. Радзіма ген.-м., Героя Савецкага Саюза І.А.Уласенкі (яго імем названа вуліца ў горадзе), Герояў Савецкага Саюза Ф.Я. Кухарава (яго імя носіць сярэдняя шко-ла) і П.М.Бухонкі (яго імем названа вуліца ў горадзе), вучонага ў галіне зем-ляробства і глебазнаўства, чл.-карэспан-дэнта АН БССР, доктара с.-г. навук, праф. М.Р.Чыжэўскага, контр-адмірала Г.І.Міхалікава, партызанкі Р.І.Шаршнё-вай, удзельніка Добрушскага падполля ў Вял. Айч. вайну Я.П.Петранкова (яго імя носіць адна з вуліц горада).

МАРОЗАЎКА — вёска ў Дзям'янкаўскім с/с, за 34 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш, 62 км ад Го-меля; на Пн сетка меліярацыйных кана-лаў. Транспартныя сувязі па прасёлач-най, потым аўтадарозе Дзям'янкі— Добруш. У выніку катастрофы на Чар-нобыльскай АЭС і ў сувязі з радыяцый-ным забруджаннем жыхары пераселены ў 1990 г. ў чыстыя месцы. Засн. ў 2-й пал. 19 ст. перасяленцамі ў в. Закружжа (зараз Старое Закружжа ў Веткаўскім р-не). Известна под названием Новае Закружжа і Марозаўка. В 1897 году 84 двары, 604 жыхар школа граматы, хлебазапасны магазід, вятрак, у Вылеўскай вол. Гомельска пав. Магілёўскай губ. У 1909 г. 97 два-роў, 864 дзес. зямлі. У 1926 г. 142 дварь У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 ь 182 двары, 760 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупант спалілі 132 двары. У баях за вёс~ загінулі 3 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 135 землякоў, памяць аб якіх ушаноўваюць скульпту-ра воіна і 2 стэлы з імёнамі загінуўшых, пастаўленыя ў 1980 г. каля брацкай магілы. Паводле перапісу 1959 г. 526 жыхароў. У 1969 г. ў вёску перасяліліся жыхары суседняга пас. Кашуба. Была цэнтрам калгаса «Юбілейны». Размя-шчаліся лесапільня, млын, сярэдняя школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, магазін. Планіровачна складаец-ца з крыху выгнутай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, да цэнтра якой з Пд далучаецца кароткая прамалінейная уліца. Забудова двухбаковая, драўлянаая сядзібнага тыпу. МІКАЛАЕУКА — вёска і чыг. ст. на лініі Гомель—Чарнігаў, ва Усоха-Буд-сюм с/с, за 40 км на ПдУ ад Добруша, 48 км ад Гомеля, побач з дзярж. мяжой з Украінай, на р. Церуха (прыток р. Сож). Аўтадарога звязвае вёску з Гомелем. 105 іаспадарак, 182 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ет. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага шяв., уладанне Чартарыйскіх. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) складзе Рас. імперыі. У 1776 г. 32 два-185 жыхароў, карчма, у валоданні ьдмаршала графа П.А.Румянцава-ттайскага, з 1834 г. — фельдмарша-графа І.Ф.Паскевіча. Пад 1773 г. паз-ана як сяленне ў Вуцеўскім царк. одзе. У 1788 г. 220 жыхароў у Го-"кай вол. Беліцкага пав. Магілёў-губ. У 1816 г. 69 двароў, 375 жыха-\ у Клімаўскай эканоміі Гомельскага г ка. У 1834 г. 93 двары. 3 уводам у атацыю ў снеж. 1873 г. чыг. лініі ь—Бахмач пачаў дзейнічаць чыг. 'езд, а пазней станцыя. 3 1876 г. ~авалі крупарушка, хлебазапасны ін. Паводле перапісу 1897 году 100 ў, 508 жыхароў, школа граматы, а. У 1909 г. 109 двароў, 779 жыха-1300 дзес. зямлі, школа, млын, у ~анабудскай вол. Гомельскага пав. 1926 г. 161 двор, 910 жыхароў. 3 .12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Чыр-вонакастрычніцкага с/с Чырванабудс-кага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага р-наў Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 г. да 2.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У баях каля вёскі загінулі 6 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Паводле перапісу 1959 г. 793 жыхары. У складзе калгаса імя А.В. Суворава (цэнтр — в. Усохская Буда). Размешчаны пач. школа, Дом культуры, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт. Планіро-вачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой на Пд далучаецца кароткая дуга-падобная, шыротная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара гіст. навук, праф. П.Ц.Петрыкава. МЛЫНОК (да 15.9.1946 г. Аса-дым) — вёска ў Дзям'янкаўскім с/с, за 15 км на Пн ад Добруша, 18 км ад чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Унеча), 43 км ад Гомеля, на р. Спонка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям'янкі—Добруш. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (25 сямей) у 1990-92 гг. пераселены ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як сяло ў Беліцкім пав. Магілёўскай губ. Гаспадар аднайменнага фальварка валодаў тут у 1873 г. 578 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 году вёска Асадым (яна ж Млынок), 11 двароў, 87 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1909 г. 14 два-роў, 103 жыхары, млын, у Вылеўскай вол. Гомельскага пав. У 1926 г. 39 два-роў, 184 жыхары, школа, у Сівенскім с/с Веткаўскага р-на Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 43 двары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 42 двары. Павод-ле перапісу 1959 г. 142 жыхары. Ува-ходзіла ў склад калгаса «Дружба» (цэнтр — в. Дубовы Лог). Планіровачна складаецца з кароткан, крыху выгнутан мерыдыянальнай вуліцы, на Пд да якой далучаецца з У кароткая вуліца. Забу-дова двухбаковая, няшчыльная, драўля-ная, сядзібнага тыпу. УСОХІ — вёска ў Кругавец-Калінін-скім с/с, за 50 км на У ад Добруша, 5 км ад чыг. ст. Лук'янаўка (на ветцы Цера-хоўка—Кругавец), 65 км ад Гомеля, 2 км ад дзярж. мяжы з Украінай. Транспарт-ныя сувязі па прасёлачнай, потым аўта-дарозе Церахоўка—Гомель. 71 гаспадар-ка, 93 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспа-літай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1776 г. 81 двор, карчма, у валоданні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмарша-ла графа І.Ф.Паскевіча. У 1788 г. 474 жыхары, у Гомельскай вол. Беліцкага пав. Магілёўскай губ. У 1798 г. 573 жыхары. У 1816 г. 106 двароў, у Зэфельдскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1834 г. 137 двароў, 749 жыхароў у 1880 г. 813 жыхароў. Паводле перапісу 1897 году 158 двароў, 1009 жыхароў, царк.-прыходская школа, хлебазапасны магазін, лаўка, карчма, у Папоўскай вол. Гомельскага пав. У 1909 г. 1094 жыхары, 1505 г. дзес. зямлі. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Усохскага с/с Чырванабудскага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага р-наў Гомельскай акр. У 1930 г. арга-нізаваны калгас, працавала торфаздабываючая арцель. У 1940 г. 160 двароў. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 г. і вер. 1943 г. нямецкія фашысты спалілі 142 двары. Паводле перапісу 1959 г. 553 жыхары. У 1969 г. ў вёску пераехалі жыхары пас. Круглы (не існуе). У складзе калгаса імя М.В.Фрунзе (цэнтр — в. Кругавец-Калініна). Размешчаны клуб, б-ка, магазін, планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, да якой з Пн далучаецца другая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма засл. настаўніцы Беларусі М.І.Атошчанкі. УСОХСКАЯ БУДА - вёска, цэнтр Усоха-Будскага с/с, за 43 км на ПдУ ад Добруша, 5 км ад прыпынку Машок на чыг. ветцы Церахоўка—Кругавец ад лініі Гомель—Бахмач, 71 км ад Гомеля, 2 км ад дзярж. мяжы з Украінай. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 204 гаспадаркі, 471 жыхар (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспа-літай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1776 г. 43 двары, карчма, ва ўладанні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмарша-ла графа І.Ф.Паскевіча. У 1788 г. 433 жыхары, у Гомельскай вол. Беліцкага пав. Магілёўскай губ. У 1798 г. 530 жы-хароў, у 1816 г. 120 двароў у Мікалаеў-скай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1834 г. 142 двары, 782 жыхары. У 1875 г. заснавана крупарушка, дзейнічаў хлебазапасны магазін, у Чырванабудскай вол. Іомельскага пав. У 1886 г. 148 двароў, 1038 жыхароў цагельня, 3 ветракі. Паводле перапісу 1897 году сяло, 159 двароў, царква, школа граматы, вінная лака, карчма. У 1909 г. 220 двароў, 1595 жыхароў, 3158 дзес. зямлі. У выніку пажару 9.6.1911 г. згарэла 50 двароў. 3 8.12.1926 г. цэнтр Усоха-Будскага с/с Чырванабудскага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага, з 25.12.1962 г. Добрушскага р-наў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1930 г. арганізаваны калгас, працавалі вятрак, майстэрня па вырабе колаў. У Вял. Айч. вайну ў баях каля вёскі ў 1943 г. загінулі 6 воінаў і 3 партызаны (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). Паводле перапісу 1959 г. 644 жыхары. Цэнтр калгаса імя А.В.Су-ворава. Размешчаны сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, дзіцячы сад, аддз. сувязі, магазін. Планіровачна складаецца з 2 злучаных паміж сабой вуліц (адна шыротная, другая арыентавана з ПдЗ на ПнУ. Забудова двухбаковая, драўляная сядзібнага тыпу. У 1990—92 гг. пабудаваны мура-ваныя дамы на 100 сямей, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджа¬ных радыяцыяй месц пасля Чарнобыльскай катастрофы. ХАРОШАЎКА - вёска ў Кармян-скім с/с, за 27 км на У ад Добруша і чыг. ст. Закапыцце (на лініі Гомель—Унеча), 32 км ад Гомеля, 1 км ад дзярж. мяжы з Расіяй. Транспартныя ўвязі па прасёлач-най, потым аўтадарозе Кузьмінічы— Добруш. 120 гаспадарак, 222 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв., ва ўладанні Чартарыйскіх. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. У 1775 г. 53 два-ры, 356 жыхароў, карчма, у валоданні фельдмаршала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмарша-ла графа І.Ф.Паскевіча. У 1788 г. 389 жыхароў, у Гомельскай вол. Беліцкага пав. У 1795 г. 404 жыхары, у 1811 г. 108 двароў. У 1816 г. 457 жыхароў, у Доб-рушскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1832 г. пабудавана, а ў 1865 г. перабу-давана драўляная царква. У 1834 г. 125 двароў, 748 жыхароў, у 1858 г. 143 два-ры. У 1886 г. 164 двары, 1102 жыхары, 4 ветракі, заезны дом. Паводле пера-пісу 1897 году сяло, 221 двор, 1284 жыха-ры, царк.-прыходская школа, 6 ветра-коў крупарушка, кузня, цагельня, лаў-ка, заезны дом, у Кармянскай вол. Го-мельскага пав. У 1909 г. 259 двароў, 1724 жыхары, 3057 дзес. зямлі. У 1926 г. 305 двароў, 1488 жыхароў, паштовае аддз, пач. школа, крама, меліярацыйнае тава-рыства. 3 8.12.1926 г. да 16.7.1954 г. цэнтр Харошаўскага с/с Добрушскага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага, з 12.5.1935 г. Добрушскага р-наў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акругі, з 20.2.1938 г. Гомель-скай вобл. У 1930 г. арганізаваны кал-гас імя В.М.Молатава, працавалі 3 ветракі, конная крупарушка, кузня. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты спалілі вёску. У баях каля вёскі і пас. Уборак у вер. 1943 г. загінулі 7 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Па-водле перапісу 1959 г. 1044 жыхары. Цэнтр калгаса імя С.М.Кірава. Размеш-чаны млын, лесапільня, механічная май-стэрня, 9-гадовая школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Планіровачна складаецца з 4 прамалінейных вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ, якія на Пн злучаны такой жа па памеры прамалінейнай шыротнай вуліцай. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ХУТАР — пасёлак у Пераростаўскім с/с, за 17 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Уне-ча), 45 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадаро-зе Харошаўка—Добруш. 68 гаспадарак, 149 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пачатку 1920-х гадоў пера-сяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 347 жыхароў. У складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Перарост). Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, забу-даванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. ЦЕРАХОУКА — гарадскі пасёлак і чыг. ст. (на лініі Гомель—Чарнігаў), за 37 км на ПдУ ад Добруша, 40 км ад Гоме-ля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Аўтада-рога звязвае гарадскі пасёлак з Гомелем. 2,2 тыс. жыхароў (2004 г.). Засн. ў 19 ст., калі тут пачалося будаўніцтва чыг. лініі Гомель—Чарнігаў. Са снеж. 1873 г. дзейнічае чыг. ст. Цера-хоўк'а (назва ад суседняй вёскі), на якой штогод адгружалася да 700 тыс. пудоў грузаў. Каля станцыі, вакол чыгункі, складваўся пасёлак, тут сяліліся перася-ленцы з суседніх вёсак. У 1926 г. на станцыі 18 двароў 65 жыхароў. Пачына-ючы з 1920-х г. пасёлак хутка рос. Па-будаваны прамысл. майстэрні, гаспадарчыя пабудовы чыг. станцыі. 3 8.12.1926 г. да 4.8.1927 г. цэнтр Чырванабудскага, з 4.8.1927 г. да 25.12.1962 г. Церахоўска-га р-наў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр., з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. Выдава¬лася раённая газ. «Ударнік калгасаў». 3 27.9.1938 г. гарадскі пасёлак. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 г. дзейнічаў атрад нар. апалчэння (600 чалавек, кіраўнік Сівалобаў). У жн. 1941 г. тут знаходзіўся эшалон-друкарня з журналістамі і паліграфістамі, якія пераехалі з Гомеля і выпускалі лістоўкі. У час абарончых баёў у жн. 1941 г. супраць ворага зма-гаўся мясц. знішчальны батальён (кіраўнік Ф.Тарасенка). У вер. 1941 г. ням. фашысты загубілі 60 жыхароў га-радскога пасёлка і бліжэйшых вёсак. У пач. 1942 г. створана падп. патрыятыч-ная група (кіраўнік Г.У.Грыгаровіч). Падпольшчыкі здабывалі зброю, праводзілі дыверсіі, вынеслі з мясц. друкарні шрыфт партызанам для дру-кавання лістовак. Вызвалена 27.9.1943 г. У баях за гарадскі пасёлак загінулі 54 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры пасёлка ў скверы). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 259 зем-лякоў, памяць аб якіх увекавечваюць стэла і дошкі з імёнамі загінуўшых (пас-таўленыя ў 1969 г.). Размешчаны з-д масла і сухога малака, хлебазавод, ільнозавод, спецыялізаванае аддз. «Сельгастэхнікі», філіял Веткаўскага аб'яднання будаўнічых матэрыялаў, філіял Гомельскага пладова-агарод-ніннага з-да, «Райсельгасхімія», кам-бінат бытавога абслугоўвання. Дзей-нічаюць 2 сярэднія і музычная школы, філіял Прыбарскага прафтэхвучы-лішча № 185, 3 дашкольныя ўстановы, аддз. сувязі, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца. Планіровачна складаецца з 7 паралельных і злучаных паміж са-бой мерыдыянальных вуліц. Забудо-ва двухбаковая, драўляная і мурава-ная. У 1990-х г. у цэнтры пасёлка па-будавана мураваная царква. Радзіма нар. артыста СССР Л.Р.Рахленкі, бел. мастакоў А.А.Кокцева, В.С.Крывашэе-вай, А.А.Лапіцкай. ЦЕРАХОУКА — вёска ў Церахоўскім пасялковым савеце, за 30 км на Пд ад Добруша, за 1 км ад чыг. ст. Церахоўка (на лініі Гомель—Бахмач), 58 км ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія адыходзяць ад гарадскога пасёлка Церахоўка. 749 гаспадарак, 1810 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв, уладанне Чартарыйскіх. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Пад 1773 г. паз-начана як сяло ў Вуцеўскім царк. пры-ходзе. У 1776 г. 97 двароў, вадзяны млын, карчма, у валоданні фельдмар-шала графа П.А.Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. — фельдмаршала графа І.Ф.Паскевіча. У 1788 г. 598 жыхароў, у Гомельскай вол. Беліцкага пав. У 1798 г. 877 жыхароў, у 1816 г. 206 двароў, у Клімаўскай эканоміі Гомельскага маён-тка. У 1824 г. пабудавана драўляная царква. У 1834 г. 255 двароў, 1328 жыхароў. 3 1852 г. у Чырванабудскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. 3 1873 г. дзейнічалі крупарушка, нар. вучылішча (у 1889 г. 54 вучні). Пасля пабудовы чыг. лініі Гомель—Бахмач значная частка вяс-коўцаў сталі чыг. рабочымі. У1886 г. 1571 жыхар, царк.-прыходская школа, 4 ветракі. Паводле перапісу 1897 году 303 двары, 1105 жыхароў, хлебазапасны магазін, вінная лаўка, 4 карчмы. У выніку пажару 2.6.1904 г. згарэла 80, а ў 1907 г. 40 двароў. Мелася аддз. паштовай сувязі. У 1918 г. у час герм. аку-пацыі Пераростаўскі і Фёдараўскі партыз. атрады занялі вёску і аднавілі савецкую ўладу. У 1926 г. 377 двароў, 1588 жыхароў. 3 18.12.1926 г. да 27.9.1938 г. цэнтр Церахоўскага с/с Чырванабудскага, з 4.8.1927 г. Церахоў-скага р-наў Гомельскай (да 26.7.1930 г.) акр, з 20.2.1938 г. Гомельскай вобл. У 1928 арганізаваны калгас «Церахоўка», працавалі рамонтныя майстэрні, ільно-завод, 4 ветракі, кузня. Вял. дапамога вяскоўцам у іх гаспадарчых справах аказвалася калектывам Гомельскага чыг. вузла. У крас. 1928 г. агульны сход членаў сельскага Савета, камітэта ўзаемадапамогі і беднаты шчыра вітаў сувязь з рабочымі-чыгуначнікамі і прыняў захады да іх умацавання. 3 1930 г. працавала МТС. У 1940 г. 405 двароў. У Вял. Айч. вайну ням. акупанты ў вер. 1943 г. спалілі 320 двароў. Цэнтр калгаса «Чырвоны Кастрычнік». Плані-ровачна складаецца з 4 прамалінейных вуліц блізкай да шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная і мураваная, пераважна сядзібнага тыпу. У 1990—95 гг. пабудаваны мураваныя дамы на 190 сямей, у якіх размясціліся перасяленцы з месц, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы. Побач ёсць радовішча цагельнай сыравіны (0,54 тыс. куб. м). ЧЫРВОНАЯ БУДА- вёска ў Дубраўскім с/с, за 34 км на ПдУ ад Доб-руша, 7 км ад чыг. ст. Церахоўка (на лініі Гомель—Бахмач), 47 км ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 235 гаспадарак, 574 жыхары (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі, у Беліцкім, з 1852 г. Гомельскім пав. Магілёўскай губ. Пад 1773 г. пазнача-на як сяло ў Вуцеўскім царк. прыходзе. У 1803 г. збудавана драўляная царква. У 1865 пачала працаваць школа. 3 1781 дзейнічалі 2 крупарушкі, хлеба-запасны магазін, з 1879 г. — майстэрня па апрацоўцы аўчын. У 1880 г. 95 двароў, 709 жыхароў, царква, 3 ветракі, цэнтр воласці (да 8.12.1926 г.), у якую ў 1890 г. ўваходзілі 13 сяленняў з 2093 дварамі. Паводле перапісу 1897 году 134 двары, 511 жыхароў, хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 г. 154 двары, 1215 жыхароў, 1591 дзес. зямлі, у Гомельскім пав. Магілёўскай губ. Мелася аддз. паштовай сувязі. 3 26.4.1919 г. ў Гомельскай губ. РСФСР. 8.12.1926 г. перададзенаў склад БССР, да 30.12.1927 г. цэнтр Чырванабудскага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага р-наў Гомель-скай акр. У 1926 г. 183 двары, 937 жы-хароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная Буда», працавалі 3 ветракі, кузня. У Вял. Айч. вайну ням. фашыс-ты спалілі вёску. У баях каля вёскі ў 1941 г. загінулі 15 воінаў (пахаваны ў брацкай магіле па вул. Ленінскай). На франтах і ў партыз. барацьбе загінулі 256 землякоў, памяць аб якіх увекавеч-вае стэла з імёнамі загінуўшых, пастаўленая ў 1971 г. па вул. Ленінскай. Па-водле перапісу 1959 г. 980 жыхароў. Цэнтр калгаса «Ленінскі шлях». Размешчаны камбінат бытавога абслугоўвання, 9-гадовая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, дзіцячыя сад-яслі, магазін. Планіровач-на складаецца з 3 (2 кароткія і 1 пра-цяглая) вуліц, амаль паралельных па-між сабой і арыентаваных з ПдУ на ПнЗ. Забудова двухбаковая, драўляная сядзібнага тыпу. У 1986—87 гг. збуда-ваны мураваныя дамы на 50 сямей, у якіх размясціліся перасяленцы з месц, забруджаных радыяцыяй у выніку Чар-нобыльскай катастрофы. ЧЫРВОНАЯ ГАРА - пасёлак у Насовіцкім с/с, за 14 км на ПдЗ ад ра-ённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Унеча), 17 км ад Гомеля, на р. Вуць (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Церахоўка—Гомель. 11 гаспадарак, 16 жыхароў (2004 г.). Выяўленае археолагамі паселішча 1-й пал. 1-га тысячагоддзя н.э. і эпохі Кіеўскай Русі (0,2 км на ПдЗ ад пасёл-ка, на правым беразе ракі) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін з далёкай старажытнасці. Сучасны пасёлак засн. ў 1920-я г. перасяленцамі з суседніх вё-сак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 22 двары, 80 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. фашысты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 3 жыхароў. Паводле перапісу 1959 г. 105 жыхароў. У складзе дзярж. племзавода «Насовічы» (цэнтр — в. Насовічы). Планіровачна складаецца з прама-лінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ЧЫРВОНЫ АЛЁС (да 30.7.1964 г. Алёс) — пасёлак у Васільеўскім с/с, за 22 км на ПнУ ад Добруша, 6 км ад чыг. ст. Церахоўка (на лініі Гомель—Унеча), 50 км ад Гомеля, на аўтадарозе Васіль-еўка—Добруш. 50 гаспадарак, 102 жыха-ры (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 56 двароў, 297 жыхароў, у Васільеўскім с/с Чырвана-будскага р-на Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Войкава, праца-ваў вятрак. У Вял. Айч. вайну 21 пасял-ковец загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 369 жыхароў. У складзе калгаса імя Ю.А.Гагарына (цэнтр — в. ] Васільеўка). Планіровачнаскладаеццаз I прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з | ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова драўлянымі сял. сядзібамі. ЧЫРВОНЫ КАМЕНЬ - пасёлак у Кузьмініцкім с/с, за 28 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Унеча), 56 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Чырвоны Парты-зан — Добруш. 44 гаспадаркі, 63 жыха-ры (2004 г.). Засн. ў канцы 19 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболып актыўная забудова прыпадае на 1920-я г. У 1926 с 101 двор, 480 жыхароў, паштовае отделение у Кузьмініцкім с/с Чырванабудскага р-на Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 г. 435 жыхароў. У складзе калгаса «Зара камунізму» (цэнтр — в. Кузьмінічы)і Планіровачна складаецца з 2 паралельных паміж сабой вуліц амаль широтной арыентацыі, злучаных завулкам і забгадаваных двухбакова драўлянымі сядзібамі. ЧЫРВОНЫ КАСТРЫЧНІК (до 6.1.1938 г. Хацееўка) — пасёлак у Насовіцкім с/с, за 20 км на Пд ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Го-мель—Унеча), 23 км ад Гомеля, на р. Прудок (прыток р. Вуць). Побач аўта-дарога Церахоўка—Гомель. 8 гаспадарак, 12 жыхароў (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 43 двары, 210 жыхароў, у Церахоўскім с/с Чырвана-будскага р-на Гомельскай акр. У 1930 г. арганізаваны калгас «Новая вёска», працавалі конная крупарушка, 3 ветракі, кузня. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. фашысты поўнасцю спалілі пасёлак. У складзе дзярж. племзавода «Насовічы» (цэнтр — в. Насовічы). Планіровачна складаецца з прамалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай рэдка драўлянымі сял. сядзібамі. ЧЫРВОНЫ КУРГАН - пасёлак у Пераростаўскім с/с, за 15 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш на лініі (Гомель—Унеча), 43 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Васільеўка—Добруш. 20 гаспадарак, 41 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 35 двароў, 203 жыхары, у Новажыццёўскім с/с Доб-рушскага р-на Гомельскай акр. У 1929 г. арганізаваны калгас. У 1940 г. 43 двары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. фашысты поўнасцю спалілі пасёлак. Паводле перапісу 1959 г. 172 жыхары. У складзе калгаса імя М.І.Калініна (цэнтр — в. Перарост). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі. ЧЫРВОНЫ ЛОГ (да 30.7.1964 г. Крыжовы Лог) — пасёлак у Дзям'ян-каўскім с/с, за 33 км на ПнУ ад раён-нага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Унеча), 61 км ад Гомеля, 2 км ад дзярж. мяжы з Расіяй. Транспарт-ныя сувязі па прасёлачнай, потым аў-тадарозе Дзям'янкі—Добруш. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (9 сямей) пераселены ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 24 двары, 146 жыхароў, у Старазакружскім с/с Вет-каўскага р-на Гомельскай акругі. Побач быў аднайменны хутар, 2 гаспадаркі, 9 жыхароў. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 48 двароў, 164 жыха-ры. У вер. 1943 г. ням. фашысты спалілі 45 двароў. Уваходзіў у склад калгаса «Юбілейны» (цэнтр — в. Марозаўка). Планіровачна складаецца з прамалі-нейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ЧЫРВОНЫ ПАРТЫЗАН (да 6.12.1938 г. Плутоўка) — вёска ў Кузьмініцкім с/с, за 36 км на ПдУ ад Доб-руша, 17 км ад чыг. ст. Церахоўка (на лініі Гомель—Унеча), 60 км ад Гомеля, 2 км ад дзярж. мяжы з Расіяй; на Пд і У мяжуе з лесам (урочышча Чырвоная Знаменка). Аўтадарога звязвае вёску з Добрушам. 114 гаспадарак, 259 жыхароў (2004 г.). Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Паводле прывілея Жыгімонта Аўгуста ад 9.8.1560 г. ў валоданні Левантовічаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Рас. імперыі. Пад 1795 г. упамінаецца ў рэвізскіх матэрыялах. У 1845 г. памешчык Мусман, які валодаў сялом, хадайнічаў перад губернатарам аб дазволе на правядзенне кірмашу. У 1873 г. дзейнічалі крупарушка і хлебазапасны магазін, з 1874 г. - маслабойня. У 1880 г. 148 двароў, 996 жыхароў. Памешчык валодаў тут 846 дзес. зямлі. У выніку пажа-ру 20.8.1883 г. згарэлі 44 двары і 4 гумны са збожжам. Паводле перапісу 1897 году 184 двары, 1271 жыхар, царква, нар. вучылішча (у 1889 г. - 45, у 1902 г. - 50 вучняў), карчма, у Стараюркавіцкай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. На месцы старой у 1907 г. пабудавана з дрэва новая царква, у афармленні якой была шырока выкарыстана разьба па дрэве. У 1909 г. 212 двароў, 1414 жыхароў, 1899 дзес. зямлі. У 1910 г. адкрыта спажывецкае таварыства. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Плутоўскага с/с Чырванабудскага, з 4.8.1927 г. Церахоўскага р-наў Гомельскай акр. У 1930 арганізаваны калгас «Чырвоны парты-зан», працавалі 2 ветракі, кузня. У 1940 г. 250 двароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты спалілі 243 два-ры, загубілі 12 жыхароў. У баі каля вёскі ў 1941 г. загінулі 3 воіны (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Паводле перапісу 1959 г. 443 жыхары. Цэнтр калгаса «Чырвоны партызан». Размешчаны механічная майстэрня, пач. шко-ла, Дом культуры, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, аддз. сувязі. Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных вуліц, якія злучаны на Пн і потым разыходзяцца адна на ПдУ, другая — на ПдЗ. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ЧЫРВОНЫ СЦЯГ (да 1924 г. Хаткі) — вёска ў Дзям'янкаўскім с/с, за 22 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Унеча), 50 км ад Гомеля, 1 км ад дзярж. мяжы з Расіяй; на У мяжуе з лесам, на Пн — мясцовы тарфяны заказнік. Транспарт-ныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям'янкі—Добруш. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (30 сямей) у 1990—92 гг. пераселены ў чыстыя месцы. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Беліцкім пав. Магілёўскай губ. Паводле перапісу 1897 году в. Пятрова Свяча (яна ж Хаткі), 31 двор, 214 жыхароў, школа граматы, хлебазапасны магазін, у Вылеўскай вол. Гомельскага пав. У 1909 г. 38 двароў. Побач быў аднайменны фальварак. У 1926 г. 57 два-роў. 3 8.12.1926 г. да 30.12.1927 г. цэнтр Чырванасцяжнага с/с Добрушскага, з 4.8.1927 г. Веткаўскага р-наў Гомельскай акр. У 1931 г. арганізаваны калгас. Па-водле перапісу 1959 г. 267 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгаса «Молат» (цэнтр — в. Дзям'янкі). Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова рэдка драўлянымі сял. сядзібамі. ЯРОМАУКА — пасёлак у Насовіцкім с/с, за 22 км на Пд ад Добруша, 11 км ад чыг. ст. Зябраўка (на лініі Гомель— Бахмач), 22 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Церахоўка—Клімаўка. 13 гаспадарак, 24 жыхары (2004 г.). Засн. ў 1920-я г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 12 двароў, 42 жыхары. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 1 жыхара. Паводле перапісу 1959 г. 32 жыхары. У складзе дзярж. племзавода «Насовічы» (цэнтр — в. Насовічы). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай, мерыдыя-нальнай вуліцы, забудаванай драўля-нымі сял. сядзібамі. ЯСНАЯ ДАЛІНА - пасёлак у Дзям'янкаўскім с/с, за 27 км на ПнУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Унеча), 55 км ад Гомеля, 1,5 км ад дзярж. мяжы з Расіяй; на У мелія-рацыйны канал, злучаны з р. Ачоса (пры-ток р. Іпуць). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Дзям'ян-кі—Добруш. У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары (3 сям'і) у 1990 г. пераселены ў чыстыя месцы. Засн. ў пач. 1920-х г. перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 г. 22 двары, 97 жыхароў, у Кругаўскім с/с Добрушскага р-на Го-мельскай акр. У 1931 г. пасялкоўцы ўступліі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. 112 жыхароў. Уваходзіў у склад кал-гаса «Світанне» (цэнтр — в. Кругаўка). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ЯСЯНКІ — пасёлак у Рассветаўскім с/с, за 11 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Добруш (на лініі Гомель—Унеча), 39 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Гомель—Клінцы. 13 гаспадарак, 21 жыхар (2004 г.). Засн. ў пач. 20 ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 г. 16 двароў, 89 жыхароў, у Навапуцкім с/с. У 1930 г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас. У 1940 г. 27 двароў, 126 жыхароў. У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 г. ням. акупанты поўнас-цю спалілі пасёлак. Паводле перапісу 1959 г. 88 жыхароў. У складзе агракамбіната «Новы шлях» (цэнтр — в. Ігаўка). Планіровачна складаецца з кароценькай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сял. сядзібамі.