Удзельнік:TheCureMan/Чарнавік
(Пасля перасылкі з Удзельнік:Alexei Pechko/Чарнавік)
Вялікі прутагнёздны пацук[1] (лац.: Leporillus conditor) — адзін з відаў грызуноў сямейства мышыных.
Дліна цела ад 14 да 20 см, хваста — 13—18 см, вага — ад 180 да 450 г[2]. Мех кароткі і густы карычневага колеру, пераходзіць на бруху ў белы. Морда доўгая і вострая, астатняя частка цела акруглай формы. Заднія канечнасці значна даўжэй пярэдніх. Доўгі, пакрыты валасамі хвост з махрой на канцы.
Сілкуецца пераважна раслінным кормам, радзей дробнымі насякомымі. Грамадскія жывёліны, трымаюцца парами альбо групамі.
Размнажэнне адбываецца ў сязон даждоў. Самка нараджае ад 4 да 6 дзіцянятак. У год бывае некалькі памётаў.
Эндэмік Аўстраліі[3]. Натуральнае асяроддзе пасялення - сухая саванна.
Зноскі
правіцьЗноскі
- ↑ Поўная ілюстраваная энцыклапедыя. «Млекакормячыя». Кн. 2, с. 450 (руск.) — ISBN 978-5-465-01346-8.
- ↑ http://www.arkive.org/greater-stick-nest-rat/leporillus-conditor/
- ↑ http://www.arkive.org/greater-stick-nest-rat/leporillus-conditor/info.html