Удзельнік:AnonZhaba/Freedrinsk clinical rave

Freedrinsk clinical rave (Фрыдрынск клінікал рэйв, таксама Фрыдрынскі клінічны рэйв, радзей Фрыдрынск цынікал рэйв) — мастацкая дэцэнтралізаваная групоўка, дзейнасць якой у асноўным вынікае ў стварэнне кароткіх і звышкароткіх фільмаў. Групоўка ўваходзіць у аднайменную медыяфраншызу, якая належыць Антосю Сівых і Ірыне Паўловіч.

Гісторыя

правіць

Дэбютам групоўкі прынята лічыць ролік "Нулёвачка", зняты адмыслова для фестывалю мабільнага кіно Smartfilm у канцы 2018 года і апублікаваны 2 студзеня 2019. Аднак актыўная, сталая дзейнасць распачалася летам таго ж года. У ліпені 2019 у час экспедыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства быў зняты і апублікаваны звышкароткі фільм "Здымай яшчэ". У аснове твора — выпадак, які здарыўся з Антосем Сівых падчас палявой працы. Падчас гэтай жа экспедыцыі групоўка вынайшла некаторыя ідэі наступных фільмаў, а таксама сабрала палявыя матэрыялы для двух асобных медыяпраектаў: "Вы чытаеце - хаты валяцца, Краснаполле мадзея, а экспедыцыя калахуя" і дакументальнага кароткаметражнага фільма "1 блін". Праца над гэтымі праектамі адбывалася па-за франшызай.

У жніўні 2019 года удзельнікі Freedrinsk clinical rave правялі шэраг унутраных мерапрыемстваў па стварэнні новага кіно. Сярод іх — два летнікі пад назвамі "Х*й табе, а не Вудсток" і "Проста порна". Першы быў амаль цалкам прысвечаны стварэнню эксперыментальнага імправізаванага фільма "гі і мішэль ПЕРАВАРОЧВАЮЦЦА Ў МАЯМІ, пакуль рэнэ шукае сына", нягледзячы на тое, што зацверджаная праграма складалася з іншых актыўнасцяў. З гэтай прычыны было вырашана правесці другі летнік. Яго вынікамі з'яўляюцца канцэптуальныя ролікі "repeat please" і "(с)peace". Акрамя праектаў, якія атрымалася цалкам стварыць падчас летнікаў, быў зняты матэрыял для відэа "Вафли развлекаются перед Оскаром", якое было апублікавана пазней. Да кожнага летніку складалася адпаведная музычная праграма і праводзіліся тэматычныя кінапрагляды. Значнай падзеяй летнікаў было стварэнне You-tube канала.

Паміж дзьвума летнікамі былі і імправізаваныя працы, напрыклад, "Злы урбанізм".

Увосень 2019 года праца групоўкі працягнулася ў горадзе Лодзь унутры "белай пакаёўкі". У гэтай мансардзе-студыі былі рэалізаваны такія праекты, як "2 from 13 - CCTV was hiding that for years!", "l'angle de sexe", "буржуазны французскі анты-asmr АШАН".

Геаграфія медыяфраншызы

правіць

Фестывалі

правіць

Спасылкі

правіць