Удзельнік:Mikalai Udodau/Праверка правапісу

На прыкладзе браўзера Firefox:

Перайдзіце па наступнай спасылцы: https://sourceforge.net/projects/spell-be/files/spell-be-0.57.xpi/download

Адкрыць адрас ці перайсці па спасылцы

Дачакайцеся, пакуль Firefox запытае дазвол для файла:

Дазволіць усталяванне

Дазвольце унясенне зменаў:

Дазваляем усталяванне
Усё ОК

Націсніце ОК, каб закончыць устанаўленне. Пасля гэтага мусіць з'явіцца слоўнік у спісе дадаткаў Firefox:

Арфаграфічны слоўнік у Firefox

Цяпер браўзер можа падкрэсліваць словы, якія не знайшліся ў слоўніку, і даваць прапановы па іх выпраўленні:

Падказкі па правапісе пры рэдагаванні тэксту

У прыкладзе паказана рэдагаванне зыходнага тэксту гэтай інструкцыі.

Часам можа спатрэбіцца ўключэнне праверкі правапісу у кантэкстным меню, гэтаксама і выбар мовы для слоўніка.