Удзельнік:Orrrange/Партал нямецкіх алюмні

Партал нямецкіх алюмні (ад лац. "Alumnus" (форма множнага ліку: "Alumni") - былы студэнт, выпускнік) з’яўляецца агульнакарысным бяплатным рэсурсам у Інтэрнет, які прапануе ўсім нямецкім алюмні – былым студэнтам, стыпендыятам, навучэнцам, супрацоўнікам розных арганізацый і ўстаноў, якія у свой час навучаліся, праходзілі практыку, наведвалі курсы нямецкай мовы альбо працавалі ў Германіі, – магчымасць падтрымліваць кантакт паміж сабой і з Германіяй. Праект падтрымліваецца пяццю нямецкімі арганізацыямі сферы міжнароднага супрацоўніцтва і фінансуецца Федэральным міністэрствам эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ).

Мэты і задачы правіць

Праз партал нямецкіх алюмні могуць падтрымліваць кантакт адзін з адным і пашыраць сеціва кантактаў, а таксама камунікаваць са сваімі навучальнымі ўстановамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі ўсе тыя, хто навучаўся, займаўся навуковай дзейнасцю альбо працаваў у Германіі. Партал прапануе наведвальнікам рубрыку “Праца”, інфармацыю пра патэнцыяльныя месцы для праходжання перакваліфікацыі і пра мерапрыемствы нямецкіх арганізацый за мяжой, рубрыку “Нямецкая мова”, а таксама онлайн-суполку. Партал запрашае ўсіх былых выпускнікоў нямецкіх устаноў і фірм з розных краін, незалежна ад таго, фінансавалася гэтая дзейнасць самастойна альбо адной з нямецкіх арганізацый. Дзякуючы вялікаму сеціву кантактаў арганізацыі, якія зарэгістраваліся на партале, могуць лепш каардынаваць сваю працу з алюмні. Акрамя гэтага, адной з мэтаў з’яўляецца прадстаўленне патэнцыяла нямецкіх алюмні для эканамічнага супрацоўніцтва. Як самі алюмні, так і прадстаўнікі розных прадпрыемтваў і фірм могуць знайсцi на партале супрацоўнікаў, экспертаў альбо партнёраў для супрацоўніцтва.

Узнікненне/ Гісторыя правіць

Праца з аюмні – тымі, хто скончыў пэўны курс, установу альбо праходзіў перакваліфікацыю – праводзіцца, як правіла, выключна ў саміх арганізацых, якія садзейнічалі вывучэнню. Аднак каля 80% выпускнікоў замежных устаноў, а гэта каля 14.000 асоб у год, фінансуюць сваё навучанне альбо знаходжынне ў краіне на працы самастойна. Пошук кантактаў гэтых выпускнікоў да гэтага часу быў вельмі складаны. Менавіта гэты факт стаў адпраўной кропкай для узнікнення парталу. Гэта адзіны па сваёй форме партал, які аб’ядноўвае розныя накірункі працы з нямецкімі алюмні і іх разнастайныя кампетэнцыі і патэнцыялы – для саміх алюмні, арганізацыях, якія іх падтрымлівалі, і для ўсіх іншых нямецкіх прадпрыестваў і арганізацый, якія зацікаўленыя ў партнёрах і супрацоўніках у розных краінах свету. На гэты час на партале зарэгістраваныя больш за 32.000 карыстальнікаў са 184 краін свету (стан на ліпень 2011)[1].

Структура правіць

Сэрцам партала з’яўляецца онлайн-суполка. Для карыстання ёю трэба зарэгістравацца (бясплатна). У суполцы – сацыяльным сеціве кантактаў – алюмні могуць знаходзіць кантакты адзін аднаго, а таксама арганізацый і прадпрыемстваў. Акрамя таго, яны маюць магчымасць весці свае блогі на партале. Адна з сервісных рубрык, адкрытых па шматлікіх пазіцых для ўсіх карыстальнікаў, – “Службы” – прапануе раснастайныя па зместу артыкулы і тэматычныя імпульсы. Да іх належаць рубрыка “Праца”, каляндар мерапрыемстваў, рубрыка “Нямецкая мова”, прапановы навучальных устаноў рознай прафесійнай накіраванасці і прапановы рэдакцыі, сярод якіх у тым ліку тэмы са сфер эканомікі, навукі і даследванняў, культуры. Прадпрыемствы і ўстановы могуць прапаноўваць вакансіі на біржы працы, шукаць супрацоўнікаў на месцах у базе дадзеных альбо партнёраў і экспертаў, даваць інфармацыю пра свае мерапрыемствы. Партал нямецкіх алюмні прадстаўляе свае прапановы на нямецкай і ангельскай мовах. Камунікацыя ў суполцы магчымая на любой мове.

Партнёры і спонсары правіць

Партал нямецкіх алюмні заснаваны на прынцпах міждысцыплінарнасці і супрацоўніцтва розных арганізацый. Гэта сумесны праект, у якім занятыя пяць арганізацый сферы міжнароднага супрацоўніцтва:

Больш за дзесяць стратэгічных партнёраў падтрымліваюць кааперацыю, у тым ліку Федэральнае міністэрства замежных спраў, Федэральнае міністэрства адукацыі і навуковых даследванняў, а таксама розныя палітычныя фонды, такія, як фонд імя Фрыдрыха Эберта, Фонд імя Конрада Адэнаўэра, Фонд імя Генрыха Бёля[2].

Спасылкі правіць


Зноскі правіць

  1. звесткі партала нямецкіх алюмні
  2. гл. спіс партнёраў на сайце