Удзельнік:ZlyiLev/Інфармацыя

Націск у румынскай мове, як правіла, падае альбо на апошні склад, калі слова канчаецца на зычны або дыфтонг, альбо на перадапошні, калі слова канчаецца на галосны. Аднак ёсць і выключэнні.

Прыклады: Сары́н, Флары́н, По́нта, О́пра, Нэста́сэ, Са́нду, Чу́кэ, Тудо́сэ, Васі́ле, Бо́ля.

Выключэнні: Ро́ман, О́рбан.

Артыкулы: сіні — дагледжаныя, жоўты — недагледжаныя, ружовы — ніколі не дагледжаныя, белы — недагледжаная праўка, але версія з’яўляецца дагледжанай ці артыкул знаходзіцца ў асабістай прасторы/прасторы імён ВП:.

Прозвішча на -а скланяюцца, калі яны мужчынскія, і не скланяюцца калі жаночыя. Таму "вуліца Леапольда Ажэшкі", але "вуліца Элізы Ажэшка".

Паводле Правілаў 2008 года (§ 3, п. 2, другі абзац) на канцы ў запазычаных словах (Нэстасэ, Тудосэ, Струвэ, Курбэ) пішацца -э (акрамя тых, што заканчаваюцца на -ке, -ле).