Ужын (возера)
У́жын (руск.: Ужин) — возера на паўночным усходзе Валдайскага раёна Наўгародскай вобласці Расіі. Размешчана ў цэнтры Валдайскага ўзвышша на тэрыторыі Валдайскага нацыянальнага парка. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Рошчынскага сельскага паселішча.
Ужын | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Плошча |
|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 01040200211102000021276 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча возера складае 8,8 км². Ужын мае выцягнутую форму, з-за чаго зверху больш падобна на раку, чым на возера. Максімальная глыбіня дасягае 85 м. Даўжыня — 15 км, сярэдняя шырыня — 800 м (у самым вузкім месцы — 65 м).
Ужын злучаны з Валдайскім возерам штучным каналам «Копкай», пабудаваным у 1862 годзе на месцы рэчкі Федасееўкі для паскарэння цячэння ракі Валдайкі. Будаўніцтва вялося на сродкі Іверскага манастыра.
Назва возера паходзіць ад слова «вузкі» з-за яго спецыфічнай формы.
На беразе возера знаходзяцца пасёлак Рошчына, вёскі Ужын, Церахова, Нелюшка, а таксама рэзідэнцыя Прэзідэнта Расіі «Доўгія Броды» (іншая назва — «Валдай»)[1].