Узброеныя сілы Ліхтэнштэйна
Ліхтэнштэйн прытрымліваецца палітыкі нейтралітэту (з 1868) і з'яўляецца адной з нямногіх дзяржаў у свеце, якія не маюць узброеных сілаў. Дзяржава распусціла армію 12 лютага 1868. На момант скасавання ў ёй было 80 чал. На сённяшні час пытанні абароны Ліхтэнштэйна знаходзяцца ў кампетэнцыі Швейцарыі.
Аховай правапарадку займаецца паліцыя у складзе 120 чал. - 83 служачых і 37 прадстаўнікоў цывільнага персаналу [1].
У канстытуцыі Ліхтэнштэйна замацавана палажэнне аб воінскай павіннасці. У надзвычайных сітуацыях прызыву падлягаюць грамадзяне узростам да 60 гадоў.
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт паліцыі Ліхтэнштэйна Архівавана 14 кастрычніка 2008.