Узедам
У́зедам (ням.: Usedom), або У́знам (польск.: Uznam) — востраў у Балтыйскім моры, насупраць вусці ракі Одэр. Плошча 445 км². Насельніцтва 31 500 чал. (Германія) і 45 000 (Польшча). Аддзелены ад мацерыка пралівам Пеенештром.
Узедам | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 445 км² |
Найвышэйшы пункт | 68 м |
Насельніцтва | 76 500 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 171,91 чал./км² |
Размяшчэнне | |
53°56′23″ пн. ш. 14°05′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Зямлі | Мекленбург — Пярэдняя Памеранія<br |Мекленбург — Пярэдняя Памеранія]] [[Заходнепаморскае ваяводства|>Заходнепаморскае ваяводства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас Другой сусветнай вайны на востраве каля возера Готэнзэ размяшчаўся канцлагер «Узедам», дзе была разгорнута вытворчасць ракет Фау-1, а затым і Фау-2.
Цікавыя факты
правіць8 лютага 1945 года з канцлагера «Узедам» здзейсніла ўцёкі на захопленым бамбардзіроўшчыку група савецкіх зняволеных на чале з лётчыкам Міхаілам Дзевятаевым.