Узняцце сцяга на Іодзіме
«Узняцце сцяга на Іодзіме» (англ.: Raising the Flag on Iwo Jima) — гістарычны фотаздымак, зроблены 23 лютага 1945 года Джо Розенталем . Яна адлюстроўвае пяцярых марскіх пяхотнікаў ЗША і санітара ВМС ЗША, якія паднімаюць сцяг Злучаных Штатаў на вяршыні гары Сурыбаці падчас бітвы за Іодзіму ў Другой сусветнай вайне.
| ||
Джо Розенталь[d][2][3] | ||
Узняцце сцяга на Іодзіме. 23 лютага 1945[1][2][…] | ||
Нацыянальнае кіраванне архіваў і дакументацыі, ЗША[2] | ||
(інв. NWDNS-80-G-413988[1][2]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фатаграфія стала надзвычай папулярнай, быўшы перадрукаванай у тысячах публікацый. Пазней яна стала адзінай фатаграфіяй, якая атрымала Пулітцэраўскую прэмію за выдатную фатаграфію ў год публікацыі кадра. У ЗША здымак стаў адным з найбольш значных і вядомых вобразаў вайны, а таксама, верагодна, стаў найбольш часта ўзнаўляемай у рэпрадукцыях фатаграфіяй усіх часоў.
З шасці чалавек, адлюстраваных на фатаграфіі, трое (Франклін Сузлі, Гарлон Блок і Майкл Стрэнк ) былі забітыя ў наступных баях; трое засталіся ў жывых (Гаральд Шульц, Рэнэ Ганьён і Айра Хейз ) і сталі знакамітасцямі пасля ўстанаўлення іх асоб па фатаграфіі. Да 2016 года памылкова лічылася, што на фатаграфіі быў адлюстраваны не Гаральд Шульц, а Джон Брэдлі. Фатаграфія пазней выкарыстоўвалася скульптарам Феліксам дэ Уэлданам для стварэння мемарыяла марской пяхоты , размешчанага побач з Арлінгтанскімі нацыянальнымі могілкамі .
Падзеі, звязаныя з узняццем сцяга над Іодзімай, апісаны ў мастацкім фільме «Сцягі нашых бацькоў ».
Здымак знаходзіцца ў грамадскім здабытку, бо агенцтва «Асашыэйтэд Прэс» адмовілася ад аўтарскіх правоў на фатаграфію.
Зноскі
- ↑ а б в National Archives Identifier // National Archives Catalog Праверана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ а б в г д https://www.archives.gov/historical-docs/todays-doc/?dod-date=223 Праверана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.pulitzer.org/article/joe-rosenthal-and-flag-raising-iwo-jima Праверана 27 кастрычніка 2020.
Спасылкі
правіцьУзняцце сцяга на Іодзіме на Вікісховішчы |