Узі Вайль (іўр.: עוזי וייל; 29 мая 1964, Газіт, Ізраіль) — яўрэйскі празаік, кінасцэнарыст і перакладчык.

Узі Вайль
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 мая 1964(1964-05-29) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 мая 1964 года ў кібуцы Газіт, але гадаваўся ў Тэль-Авіве, дзе жыве і цяпер. Разам з Этгарам Керэтам пісаў сцэнарый для тэлекамедыі «Камерны квінтэт». Вёў з’едлівую гумарыстычную калонку ў гарадской газеце «Га-ір», дзе не шкадаваў нікога: ні цара Саламона, ні прэм’ера Нетаньяху. Зрабіў першы ў гісторыі Ізраіля краўдфандынг для свайго рамана — збор сродкаў быў завершаны паспяхова, але ініцыятар быў абвінавачаны ў жабраванні.

Добра вядомы беларускаму чытачу па публікацыях у газетах «Наша Ніва» і «Мы яшчэ тут!», у часопісе ARCHE, а таксама па «Начной чытанцы» Радыё Свабода. Апавяданне Вайля «Чалавек, які скраў Сцяну Плачу» дало назву першаму зборніку ізраільскай прозы па-беларуску.

Беларускія пераклады правіць

Спасылкі правіць