Укладка[1] (англ.: tab) — элемент графічнага інтэрфейсу карыстальніка, які дазваляе ў адным акне дадатку пераключэнне паміж некалькімі адкрытымі дакументамі ці пэўным наборамі элементаў інтэрфейсу, калі іх даступна некалькі, а на вылучанай для іх прасторы акна можна паказваць толькі адзін з іх.

Прыклад укладак у OpenOffice.org

Укладка ўяўляе сабой «выступ» з надпісам, размешчаны на мяжы вылучанай пад зменнае змесціва вобласці экрана. Клік мышшу па ўкладцы робіць яе актыўнай, і на вобласці экрана, якая кіруецца ўкладкамі, адлюстроўваецца змесціва, якое ёй адпавядае. Укладкі размяшчаюцца адна за адной гарызантальна, радзей вертыкальна.

У дачыненні гэтага элемента інтэрфейсу ў вокнах настроек часта ўжываюць назву «закладка». Зыходная метафара — закладкі ў кнізе, якія выступаюць за межы блока старонак і даюць доступ да патрэбных старонак. Але калі гэты падыход прыдумалі выкарыстоўваць у інтэрнэт-браўзерах для кіравання адкрытымі старонкамі, гэта назва стала канфліктаваць з паняццем «захаваная спасылка», якія ў тым кантэксце пачалі па-беларуску называцца «закладкамі» задоўга да гэтай ідэі. Таму ў браўзерах гэты элемент кіравання сталі называць «укладкамі», і цяпер яго ўсё часцей так называюць і ў іншых кантэкстах.

Вялікая колькасць старонак з параметрамі ў дыялогавых вокнах настройкі дадаткаў часам кіруецца не ўкладкамі, а лінейным ці іерархічным спісам, якія размяшчаюцца злева ад вобласці настроек. Некаторыя дадаткі маюць магчымасць выбару любога з варыянтаў адлюстравання іерархіі элементаў укладкі-параметры, яскравы прыклад — MediaInfo.

Інтэрфейс дадаткаў, якія маюць укладкі для кіравання дакументамі, звычайна адносяць да тыпу TDI (англ.: tabbed document interface). TDI-інтэрфейс выкарыстоўваецца ў браўзерах, месэнджарах (сесіі ў Miranda IM, mIRC), кліентах файлаабменных сетак (злучэнні з хабамі ў DC++) і ў іншых дадатках.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць