Украіна на Паралімпійскіх гульнях

Украіна дэбютавала на Паралімпійскіх гульнях у 1996 годзе на летніх гульнях у Атланце з 30-цю атлетамі, якія спаборнічалі ў стральбе з лука, лёгкай атлетыцы, паўэрліфцінгу, плаванні і валейболе седзячы. Васіль Лішчынскі выйграў першы паралімпійскі залаты медаль зборнай Украіны ў штурханні, а таксама ўкраінцы атрымалі яшчэ 4 срэбныя і 2 бронзавыя медалі падчас сваіх першых Паралімпійскіх гульняў. Да гэтага ўкраінцы ўдзельнічалі ў складзе дэлагацыі зборнай СССР у 1988 годзе і ў складзе Аб'яднанай каманды ў 1992 годзе. Пасля атрымання незалежнасці ад СССР у 1992 годзе Украіна прапусціла зімовыя Паралімпійскія гульні ў 1994 годзе, але дэбютавала на зімовых гульнях у 1998 годзе ў Нагане. З таго часу зборная Украіны паспяхова ўдзельнічала ва ўсіх розыгрышах Паралімпійскіх гульняў.

Жаночая зборная Украіны па валейболе седзячы, 2010 год.

Медалі правіць

Летнія Паралімпійскія гульні правіць

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго Месца
1996 Атланта 1 4 2 7 44
2000 Сідней 3 20 14 37 35
2004 Афіны 24 12 19 55 6
2008 Пекін 24 18 32 74 4
2012 Лондан 32 24 28 84 4
Усяго 84 78 95 257

Зімовыя Паралімпійскія гульні правіць

Гульні Золата Срэбра Бронза Усяго Месца
1998 Нагана 3 2 4 9 14
2002 Солт-Лэйк-Сіці 0 6 6 12 18
2006 Турын 7 9 9 25 3
2010 Ванкувер 5 8 6 19 5
2014 Сочы 5 9 11 25 4
Усяго 20 34 36 90