Уладзімір Міхайлавіч Рудзянкоў

Уладзімір Міхайлавіч Рудзянкоў (нар. 26 ліпеня 1939, г. п. Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі эканаміст, дыпламат. Доктар тэхнічных навук (1989), кандыдат эканамічных навук (1972), прафесар (1991).

Уладзімір Міхайлавіч Рудзянкоў
Дата нараджэння 26 ліпеня 1939(1939-07-26) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабільны транспарт», 1962).

Працаваў на аўтакалоне № 2411-С (г. Мінск, з 1962), у Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1966—1995, прафесар кафедры «Эканоміка і кіраванне навуковымі даследаваннямі, праектаваннем і вытворчасцю»), Міністэрстве знешніх эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь (1995—1998, начальнік упраўлення эканомікі знешняга гандлю), Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (аддзяленне у г. Санкт-Пецярбургу, 1998—2001, кіраўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (2001—2005, загадчык кафедры міжнародных эканамічных зносін), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2005, прафесар кафедры арганізацыі і кіравання).

Навуковыя інтарэсы: эксплуатацыя і аднаўленне ўзбраення і ваеннай тэхнікі; эканоміка прамысловасці і транспарту; знешнеэканамічная дзейнасць; эканамічная і інтэлектуальная бяспека; інавацыйнае прадпрымальніцтва.

Бібліяграфія правіць

  • Исследование путей повышения эффективности авторемонтного производства (на примере Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.594 / В. М. Руденков. ― Минск, 1971.

Зноскі

Літаратура правіць

  • [Руденков Владимир Михайлович] // Автотракторный факультет, 1951―2011 / БПИ — БГПА — БНТУ. — Минск, 2011. — С. 53.
  • Руденков Владимир Михайлович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933―2008. ― Минск, 2008. — С. 113—114.
  • Руденков Владимир Михайлович // Вклад ученых БГУ в развитие экономического образования и экономической мысли Беларуси. — Минск, 2002. — С. 206. — Информация: диссертация … доктора технических наук защищена в Высшем военно-морском инженерном училище им. Ф. Э. Дзержинского (г. Ленинград).