Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла
Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла (нар.1960) — генерал-маёр міліцыі, былы кіраўнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт[1].
Уладзімір Уладзіміравіч Бачыла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1960 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўская вышэйшая школа міліцыі.
Служыў ва Ўзброеных Сілах, працаваў у экспертна-крыміналістычнай групе на станцыі Мінск, затым у экспертна-крыміналістычным аддзяленні Беларускага УУС на транспарце.
Пасля абароны дысертацыі ў 1994 годзе працаваў на кафедры аператыўнай працы і раскрыцця злачынстваў Акадэміі МУС, з 1999 да 2003 года ўзначальваў яе.
У 2003—2004 гадах быў намеснікам начальніка Акадэміі МУС па вучэбнай рабоце, а з 2004 да 2010 года начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў[2].