Уладзімір Яўгенавіч Ляўшук

Уладзімір Яўгенавіч Ляўшук (нар. 26 лістапада 1964) — беларускі гісторык, культуролаг. Спецыяліст па гісторыі Таварыства езуітаў у Рэчы Паспалітай у 1569—1772 гадах і яго дзейнасці ў сферы ўніверсітэцкай і школьнай адукацыі. Кандыдат гістарычных навук (2017)[1].

Уладзімір Яўгенавіч Ляўшук
Дата нараджэння 26 лістапада 1964(1964-11-26) (59 гадоў)
Род дзейнасці гісторык, культуролаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2017)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 26 лістапада 1964 года[1].

Скончыў у 1989 годзе факультэт педагогікі ГрДУ імя Я. Купалы, у 1998 годзе — магістратуру на факультэце фізікі па спецыяльнасці «педагогіка», у 2016 годзе — аспірантуру па спецыяльнасці «гісторыя і тэорыя культуры» ГрДУ імя Я. Купалы. У 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Езуіцкі калегіум у сацыякультурным гарадскім кантэксце беларускіх зямель ВКЛ у 1569—1773 гг.»[1].

З 1998 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: выкладчык кафедры эканамічнай тэорыі і камерцый най дзей насці, дацэнт кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны, дацэнт кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу. Выкладчык Філіяла Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў галіне тэхналогій інфарматызацыі і кіравання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Гродна[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Напрамкі даследаванняў: гісторыя адукацыі, педагагічная дзейнасць Таварыства Езуса ў Рэчы Паспалітай, гісторыя езуітаў у Гродне, турыстычны патэнцыял беларускіх рэгіёнаў[1].

Бібліяграфія правіць

  • Jezuici w Grodnie, 1622—1700: ludzie i dzieje kolegium: люди и история коллегиума. Kraków, 2013.
  • Организационные аспекты образовательной модели иезуитского коллегиума. Гродно, 2010.
Удзел у калектыўных працах
  • Народы и культуры славянского мира Восточной Европы в исторической ретроспективе (Беларусь, Украина, Россия, Польша): сборник научных статей. Гродно, 2020.
  • Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы Гродзеншчыны і Сувальшчыны: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2014.
  • Обеспечение качества высшего образования: европей ский и белорусский опыт: материалы Международной научно-практической конференции (Гродно, 28 ноября — 1 декабря 2007 г). Гродно, 2008.
  • Обеспечение качества высшего образования: европей ский и белорусский опыт: сборник научных статей. Гродно, 2007.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць