Урад Славацкай Рэспублікі (1944—1945)

Урад Славацкай Рэспублікі з 5 верасня 1944 да 4 красавіка 1945 (неафіцыйна ўрад Штэфана Ціса (славацк.: vláda Štefana Tisa)) — трэці і фактычна апошні ўрад Першай Славацкай Рэспублікі, які пачаў сваю працу са зменамі ва ўрадзе, звязанымі са Славацкім нацыянальным паўстаннем, а скончыў сваю дзейнасць фактычна з выездам на эміграцыю. Усе ўрадныя пасады былі занятыя чальцамі Глінкавай славацкай народнай партыі.

Склад правіць

Асабовы склад ураду
Пасада Імя Здымак Пачатак працы Канец працы
Старшыня ўраду Штэфан Ціса   5 верасня 1944 8 траўня 1945
Міністр замежных справаў Штэфан Ціса   5 верасня 1944 4 красавіка 1945
Намеснік міністра замежных справаў Мікулаш Пружынскі[1]   5 верасня 1944 4 красавіка 1945
Міністр ўнутраных справаў Аляксандр Мах   29 ліпеня 1940 4 красавіка 1945
Міністр нацыянальнай абароны Штэфан Гашшык 5 верасня 1944 4 красавіка 1945
Міністр фінансаў Мікулаш Пружынскі   27 кастрычніка 1939 8 траўня 1945
Міністр юстыцыі Штэфан Ціса   5 верасьня 1944 4 красавіка 1945
Міністр эканомікі Гейза Медрыцкі   27 кастрычніка 1939 8 траўня 1945
Міністр транспарту і грамадскіх работаў Людавіт Леднар 5 верасня 1944 4 красавіка 1945
Намеснік міністра транспарту і грамадскіх работаў Мікулаш Пружынскі[1]   27 кастрычніка 1939 4 красавіка 1945
Міністр школьніцтва і народнай асветы Аладар Кошыч 5 верасня 1944 8 траўня 1945

Зноскі

Спасылкі правіць