Мочаспускальны канал
(Пасля перасылкі з Урэтра)
Мочаспускальны канал (сінонім: урэтра, лац.: urethra) — трубчасты орган, які злучае мачавы пузыр са знешнім асяроддзем.


Анатомія мочаспускальнага канала ў чалавека правіць
Мочаспускальны канал адрозніваецца ў мужчын і жанчын - у мужчын ён доўгі і вузкі (даўжынёй 16-22 см., шырынёй да 8 мм), а ў жанчын - кароткі і шырокі (даўжынёй 3-4 см., шырынёй 1-1,5 см.).
Функцыя ў чалавека правіць
Мочавыпускальны канал служыць для вываду мачы. У мужчынскім арганізме ва ўрэтру таксама адкрываюцца пратокі, якія нясуць сперму.