Усходне-Карэйскі заліў
Усходне-Карэйскі заліў — заліў Японскага мора ў паўночна-ўсходняй частцы Карэйскага паўвострава, абмывае тэрыторыю КНДР. Глыбіня ў адкрытай частцы дасягае 1800-2000 м, ля берага - 60 м. Прылівы няправільныя паўсутачныя, амплітуда слабая - 0,5 м. Буйныя парты: Хынам у паўночнай частцы і Вансан у паўднёвай.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Location_of_East_Korea_Bay.png/220px-Location_of_East_Korea_Bay.png)