Азёрны раён Уіландра — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 167. Раён займае плошчу 2400 квадратных кіламетраў, у паўднёва-заходняй частцы Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі. Частка вобласці (каля 10 %) займае Нацыянальны парк Мунга.

Азёрны раён Уіландра
англ.: Willandra Lakes Region
1) Возера Мулурулу, 2) Віландра, 3) Возера Гарнпунг, 4) Возера Лехур, 5) Возера Мунга, 6) Возера Арумпа, 7) Возера Чыбналвуд
Размяшчэнне Аўстралія, Новы Паўднёвы Уэльс
Плошча 2400
Дата заснавання 1981
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Willandra Lakes Region
(Азёрны раён Уіландра)
Спасылка № 167 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Прыродныя
Крытэрыі (iii)(viii)
Рэгіён Краіны Азіі і Ціхага акіяна
Уключэнне 1981  (5-я сесія)
physical
Азёрны раён Уіландра
Азёрны раён Уіландра

Геаграфія правіць

Усе азёры (5 вялікіх і 14 малых) перасохлыя, якія сфармаваліся больш за 2 млн гадоў таму, пакрытыя саланчаковай расліннасцю. Таксама ў вобласці прадстаўлены ўнікальныя месяцавыя паўпустынныя ландшафты. Сустракаюцца эўкаліптавыя рэдкалессі.

Археалогія і палеанталогія правіць

Вобласць унікальная палеанталагічнымі знаходкамі часу плейстацэну, а таксама знаходкамі сведчанняў чалавечай цывілізацыі ўзростам 45000-60000 да н. э. У 1968 годзе ў выдмах возера Мунга былі знойдзеныя парэшткі крэміраванай жанчыны. У 1974 годзе недалёка ад знаходкі было знойдзена мужчынскае пахаванне. Лічацца найстаражытнымі рэшткамі чалавечай дзейнасці на планеце.

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 167
рус.англ.фр.