Уільям Бэзіётс (англ.: William Baziotes; 11 чэрвеня 1912, Пітсбург — 6 чэрвеня 1963, Нью-Ёрк) — амерыканскі жывапісец Нью-Ёркскай школы абстрактнага экспрэсіянізму, які пачынаў мастацкую кар’еру як сюррэаліст.

Уільям Бэзіётс
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1912(1912-06-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 чэрвеня 1963(1963-06-06)[3] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Месца працы
Мастацкі кірунак абстрактны экспрэсіянізм і жывапіс дзеяння[d]

Жыццё і творчасць правіць

Нарадзіўся ў сям’і грэчаскіх эмігрантаў. У 1933—1936 гадах вучыўся ў Нацыянальнай акадэміі дызайну ў Нью-Ёрку. У гэты перыяд мастак яшчэ далёкі ад абстракцыянізму і піша збольшага нацюрморты і пейзажы. У 1936—1941 гадах выкладаў жывапіс у Нью-Ёрку. У 1941 годзе знаёміцца з Робертам Мазервелам, іх сяброўства перарасло ў творчае супрацоўніцтва. Майстар адмаўляецца ад натуралістычнай манеры і звяртаецца да абстракцыянізму. У 1942 годзе ён удзельнічае ў выставе сюррэалістаў у Нью-Ёрку, у 1945 годзе адбылася яго першая персанальная выстава ў галерэі мастацтваў Пегі Гугенхайм. У 1948 годзе ўдзельнічае — сумесна з Р. Мазервелам, Барнетам Ньюменам і Маркам Ротка — у стварэнні мастацкай школы Subjects of the Artist School[6], а пазней — абстракцыянісцкага Клуба. З 1952 года выкладаў жывапіс у Гарадскім універсітэце Нью-Ёрка, у Хантэр-каледжы і ў Нью-Ёркскім універсітэце.

Уільям Бэзіётс жыў са сваёй жонкай Этэль (у шлюбе з 1941) на Манхэтэне, у квартале Морнінгсайд-Хайтс, у Нью-Ёрку. Тут ён і памёр ад раку лёгкіх 6 чэрвеня 1963 ва ўзросце 50 гадоў.

Зноскі