Уільям Добсан
Уільям Добсан (англ.: William Dobson; 1611 — 1646) — англійскі жывапісец эпохі барока. Вучань нямецкага мастака Франца Клейна. Добсан меў магчымасць пазнаёміцца з каралеўскімі калекцыямі жывапісу. Яго партрэтнае мастацтва адзначана ўплывам Ван Дэйка, разам з якім ён працаваў з 1635 года. Пасля смерці Ван Дэйка Добсан зрабіўся прыдворным жывапісцам і пісаў партрэты членаў каралеўскай сям’і і старшых афіцэраў арміі. У сваіх партрэтах ён звычайна размяшчаў мадэлі на першым плане, адасабляючы іх ад асноўнай прасторы карціны.
Уільям Добсан | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 лютага 1610 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 1646 (36 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэтны жывапіс[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Dobson, William // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 8.
- ↑ а б https://www.npg.org.uk/collections/search/person?LinkID=mp01315&role=art&wPage=0 Праверана 27 студзеня 2021.