У Чжэнь (12801354) — вядомы кітайскі мастак часоў дынастыі Юань.

У Чжэнь
кіт.: 吴镇
Дата нараджэння 1280[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1354[1][2][…]
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, астролаг, паэт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з нашчадкавай чыноўніцкай сям’і У. Нарадзіўся ў мястэчку Вейтан блізу г. Цзясіна ў сучаснай правінцыі Чжэцзян. Атрымаў добрую адукацыю, у прыватнасці вучыўся ў вядомага тагачаснага філосафа Лю Тяньцзы. Зрэшты адмовіўся ад афіцыйнай кар’еры, што тлумачылася яго непрыманнем мангольскага рэжыму. Пасяліўшыся ў г. Улін, што размяшчаўся на месцы сталіцы дынастыі Паўднёвая Сун, захопленай і спустошанай мангольскай арміяй. Пасля вяртаецца ў родны горад, дзе жыў адасоблена, займаючыся чытаннем кніг і жывапісам. Памёр у 1354 годзе.

Творчасць правіць

 
«Зімовы бамбук»

Спадчыну У Чжэня складаюць каля 15 работ. Працаваў у жанрах шань-шуй (山水, «Жывапіс і малюнак гор і вод») і «жывапісу бамбука» (мо-чжу 墨竹).

Як пейзажыст У Чжэнь лічыцца паслядоўнікам знакамітых майстроў Х стагоддзя Цзюй-жаня  (укр.) і Дун Юаня  (укр.), уплыў якіх прасочваецца ў шэрагу яго прац, у прыватнасці ў скрутках «Вясновы світанак над празрыстай ракой» і «Змёрзлыя гусі сярод трыснягу».

Мастак выкарыстаў альтэрнатыўныя схемы пабудовы сцэн і асаблівыя жывапісныя прыёмы, спалучэнні якіх дазвалялі перадаць розны настрой, як гэта можна зразумець на прыкладзе параўнання трох яго гарызантальных скруткаў у манахромнай тэхніцы на паперы, вядомых пад агульнай назвай «Рыбалка» або іншая назва «Лоўля рыбы».

Да ліку найбольш вядомых твораў У Чжэня, выкананых у жанры «Жывапіс бамбука», адносіцца скрутак «Бамбук і нахільны камень» і і альбомны ліст «Бамбук», якія пацвярджаюць справядлівасць характарыстыкі гэтага майстра як яркага спадчынніка Вэнь Туна, заснавальніка «класічнага» варыянту дадзенага кірунку. Пры гэтым у жывапісе У Чжэня канчаткова зацвердзілася адна са стандартных у далейшым кампазіцый мо-чжу — спалучэнне бамбука і камянёў.

Зноскі

  1. а б Wu Zhen // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Swartz A. Zhen Wu // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура правіць

  • Cahill J. Hills Beyond a River, Chinese Paintings of the Yuan Dynasty 1279—1368. N.Y., 1974