ФК Кайзерслаўтэрн

нямецкі футбольны клуб

«Кайзерслаўтэрн» (ням.: 1. FC Kaiserslautern) — нямецкі футбольны клуб з горада Кайзерслаўтэрн, які размяшчаецца ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на захадзе Германіі. Чатырохразовы чэмпіён Германіі (1951, 1953, 1991, 1998), уладальнік Кубка Германіі (1990, 1996) і Суперкубка Германіі (1991). Клуб быў заснаваны 2 чэрвеня 1900 года шляхам зліцця футбольных каманд «Germania 1896» і «FG Kaiserslautern», у тыя часы называўся «FC 1900». У 1909 годзе клуб, у сваю чаргу, быў аб’яднаны з клубамі «FC Palatia» (заснаваным у 1901 годзе) і «FC Bavaria» (заснаваным у 1902 годзе), у вынік гэтага працэсу клуб атрымаў назву «FV 1900 Kaiserslautern». У 1929 годзе адбылося чарговае зліццё клубаў — на гэты раз з футбольным клубам «SV Phönix», пасля чаго клуб атрымаў назву «FV Phönix-Kaiserslautern». Канчатковая назва была прысвоена клубу ў 1932 годзе.

Кайзерслаўтэрн
Logo 1 FC Kaiserslautern.svg
Поўная назва 1. Fußball-Club Kaiserslautern e.V.
Заснаваны 2 чэрвеня 1900
Горад Кайзерслаўтэрн, Германія
Стадыён Фрыц-Вальтэр-Штадыян
Умяшчальнасць: 49 780
Прэзідэнт Wolfgang Erfurt[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Другая Бундэсліга
2021/22 3 месца ў Трэцяй лізе
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

правіць

Раннія часы

правіць

Два папярэдніка сучаснага клуба, клубы «Bavaria» і «FC 1900», былі ўдзельнікамі Заходняй Крайс-Лігі, першага дывізіёна нямецкага футбола першай чвэрці XX стагоддзя, заснаванай у 1908 годзе. З 1909 года новы «FV Kaiserslautern» паспяхова выступаў у гэтай лізе, займаючы другія месцы ў 1910 і 1912 гадах. Каманда заняла першае месца ў Саарскай Крайслізе (ням.: Kreisliga Saar) у 1919 годзе, першае месца ў Пфальцкай Крайслізе (ням.: Kreisliga Pfalz) у 1920 годзе, і ў Бецыркслізе Рэйн-Саара (ням.: Bezirksliga Rhein-Saar) ў 1931 годзе, і правяла канец 1930-х гадоў слізгаючы ўверх і ўніз па табліцы паміж Бецыркслігай і больш вышэйшай Гаўлігай Паўднёвага Захаду (ням.: Gauliga Südwest), адной з шаснаццаці вышэйшых дывізіёнаў, якія існавалі ў перыяд рэарганізацыі нямецкага футбола, праведзенай нацысцкімі ўладамі.

Выступ клуба быў невыбітным у гады, якія папярэднічалі Другой сусветнай вайне, але значна палепшыўся пасля 1939 года. «Чырвоныя чэрці» заваявалі тытул пераможцы Гаўлігі Паўднёвага Захаду штафеля Саар-Пфальц (ням.: Gauliga Südwest/Staffel Saarpfalz), але прайгралі агульны тытул пераможцам штафеля Майн-Гесэн (ням.: Staffel Mainhessen), клуба «Кікерс» з Афенбаха. У сезоне 1941/42 Гаўліга Паўднёвага Захаду была аб’яднаная з Гаўлігай Гесэн-Насау (ням.: Gauliga Hessen-Nassau) і Гаўлігай Вестмарка (ням.: Gauliga Westmark), і «Кайзерслаўтэрн» у той сезон заваяваў тытул пераможцаў Вестмарка, упершыню працягваючы гуляць у нацыянальных фінальных раўндах. Клуб пацярпеў сур’ёзную паражэнне з лікам 3:9 ад будучага чэмпіёна той серыі плэй-оф, «Шальке 04», асноўнай пануючай сіле ў нямецкім футболе таго часу.

Выступ каманды з цягам часу стаў менш паспяховым, і ў сезоне 1944 года каманда скончыла барацьбу на апошнім месцы ў сваёй групе. Наступны, 1945 год, адзначыўся поўным калапсам футбола і спорту наогул у краіне, разбітай ударамі сіл арміі СССР і саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі.

Пасляваенны перыяд

правіць

Пасля вайны паўднёва-заходні рэгіён Германіі быў часткай акупацыйнай зоны войскаў саюзнікаў, якая кіраваліся Францыяй. Каманды былі арганізаваны ў паўночны і паўднёвы дывізіёны для таго, каб вызначыць, якія каманды ўвойдуць у склад новай Оберлігі. Французскае камандаванне вельмі павольна перадавала ў рукі мясцовага насельніцтва кіраванне новаўтварэннямі, таму каманды з гэтых рэгіёнаў значна даўжэй не ўваходзілі ў зноў заснаваную агульнанацыянальную лігу. «Кайзерслаўтэрн» працягнуў гуляць у Оберлізе Паўднёвага Захаду ў 1945 годзе, і скончыў сезон, усяго на адно ачко адстаўшы ад «Саарбрукена». Наступны сезон каманда з лёгкасцю перамагла ў Групе Поўнач у 1947 годзе, шмат у чым, дзякуючы гульні Фрыца Вальтэра і яго брата Отмара Вальтэра. Гэты дуэт забіў на дваіх 46 галоў — больш, чым любая іншая каманда ў цэлым.

Спасылкі

правіць