ФК Прадцэнтр Віцебск

беларускі футбольны клуб з Віцебска

«Прадцэнтр»беларускі аматарскі футбольны клуб з Віцебска. У 2021 годзе выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Прадцэнтр Віцебск
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён Стадыён ВДТУ
Галоўны трэнер Сяргей Вашканель
2021 11 месца ў Віцебскім дывізіёне Другой лігі

Гісторыя правіць

Клуб выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, а ў 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей далучыўся да Другой лігі. Па выніках першай часткі сезона «Прадцэнтр» не здолеў трапіць у фінальную частку за высокія месцы, пасля чаго ў жніўні зняўся з далейшай барацьбы, у астатніх матчах яму былі залічаны тэхнічныя паражэнні з лікам 0:3[1]

У сезоне 2022 клуб адмовіўся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021 Другая — Віцебскі дывізіён — Усход (Д3) 4 10 3 2 5 25–21 11 1/128 фіналу
Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 7—12 месцы (Д3) 11 10 3 1 6 20–23 10

Зноскі