ФК Сянно

беларускі футбольны клуб

«Сянно» — беларускі аматарскі футбольны клуб з горада Сянно Віцебскай вобласці. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Сянно
Горад Сянно, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Галоўны трэнер Сяргей Галынчык
Чэмпіянат Другая ліга
2023 5 месца ў Віцебскім дывізіёне

Гісторыя правіць

Клуб прымаў удзел у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, дзе выступаў даволі паспяхова. Некаторы час выступаў пад назвамі «Будаўнік» і «Камунальнік». «Сянно» некалькі разоў прымала ўдзел у Кубку Беларусі: у сезоне 2016/17, перайграўшы ў 1/32 фіналу мінскі «Прамень» з лікам 3:0, «Сянно» з мінімальным лікам (0:1) саступіла ў 1/16 фіналу наваполацкаму «Нафтану». У розыгрышы 2017/18 клуб саступіў у першым кваліфікацыйным раўндзе «СМІаўтатрансу» з лікам 0:1.

У 2021 годзе клуб заявіўся ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, дзе здолеў выйсці ў плэй-оф і саступіў у 1/8 фіналу, а таксама прыняў удзел у розыгрышы Кубка Беларусі. У 2022 годзе «Сянно» ўжо было аўтсайдарам у Віцебскім дывізіёне.

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2007 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 2
2011 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 4 16 8 3 5 30–21 27
2012 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 3 16 9 3 4 38–18 30
2013 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 3 14 9 2 3 39–21 29
2014 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 3 14 7 3 4 37–18 24
2015 Чэмпіянат Віцебскай вобласці (Д4) 1 14 10 1 3 41–15 31
2016 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Група Б (Д4) 1 12 10 1 1 49–14 31 1/16 фіналу Выхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4) 2 10 4 4 2 13–9 16
2017 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4) 2 12 7 2 3 33–23 23 1/64 фіналу Выхад у фінальную групу
Фінальная група (Д4) 3 14 8 2 4 36–19 26
2018 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4) 6 12 3 4 5 19–27 13
2019 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4) 3 14 10 0 4 26–23 30 Выхад у плэй-оф
Плэй-оф — Чвэрцьфінал (Д4) 2 0 1 1 2–4
2020 Чэмпіянат Віцебскай вобласці — Зона Б (Д4) 4 10 4 2 4 26–23 14
2021 Другая — Віцебскі дывізіён — Захад (Д3) 1 10 6 2 2 20–12 20 1/32 фіналу
Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 1—6 месцы (Д3) 2 10 6 3 1 18–12 21
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 0 2 0–12
2022 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 9 18 1 2 15 24–65 5 1/64 фіналу
2023 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 5 18 8 4 6 59–30 28 1/64 фіналу

Крыніцы правіць