Факультэт бяспекі жыццядзейнасці Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ

Факультэт бяспекі жыццядзейнасці Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Факультэт бяспекі жыццядзейнасці Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ
Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Заснаваны 2011

ГісторыяПравіць

Ва ўстанове адукацыі навучальны працэс на курсах павышэння кваліфікацыі пачаўся з 2000 года, калі на факультэце завочнага навучання было арганізавана навучанне асоб з сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыяй па профілю «Тэхніка і тэхналогіі» кірунку «Абсталяванне». З 2009 года адкрыта спецыяльнасць перападрыхтоўкі «Прамысловая бяспека». У 2010 годзе — спецыяльнасць перападрыхтоўкі «Інжынірынг бяспекі аб’ектаў будавання».

Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 1 лютага 2011 года № 19 створаны факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Першым дэканам факультэта стала Смілавенка Вольга Алегаўна, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт.

Пасля рэарганізацыі Камандна-інжынернага інстытута ў жніўні 2016 года ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі, факультэт перайменаваны ў факультэт бяспекі жыццядзейнасці.

У састаў факультэта ўваходзіць аддзел арганізацыі падрыхтоўкі кіруючых супрацоўнікаў і спецыяістаў у вобласці абароны ад надзвычайных сітуацый, асноўная задача якога — арганізацыя падрыхтоўкі паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 413 ад 23 мая 2013 года «Пра зацвярджэнне палажэння пра парадак навучання кіраўнікоў і супрацоўнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый незалежна ад формаў уласнасці і насельніцтва ў вобласці абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны, а таксама грамадзян, якімі камплектуюцца спецыяльныя фарміраванні органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях па мабілізацыі»[1].

СпецыяльнасціПравіць

Рэалізацыя адукацыйных праграм перападрыхтоўкі, для кіруючых супрацоўнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю, па спецыяльнасцях:

  • «Прамысловая бяспека»;
  • «Інжынірынг бяспекі аб’ектаў будаўніцтва»;
  • «Ахова працы ў галінах невытворчай сферы».

Рэалізацыя адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі кіруючых супрацоўнікаў і спецыялістаў па профілю «Службы бяспекі» (кірунак адукацыі «Абарона ад надзвычайных сітуацый»).

Рэалізацыя адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі кіруючых супрацоўнікаў і спецыялістаў па профілю «Тэхніка і тэхналогіі» па кірунку «Абсталяванне».

Рэалізацыя адукацыйных праграм навучальных курсаў па профілю «Службы бяспекі» (кірунак адукацыі «Абарона ад надзвычайных сітуацый»); па профілю «Тэхніка і тэхналогіі» па кірунку «Абсталяванне».

КафедрыПравіць

  • Кафедра грамадзянскай абароны
  • Кафедра сучасных моў

НачальнікіПравіць

  • Ірына Віктараўна Галякова

Зноскі