Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ

Факультэт біялогіі і экалогіі — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Ранейшыя назвы Хіміка-біялагічны факультэт, біялагічны факультэт
Заснаваны 1963
Дэкан Вольга Віктараўна Янчурэвіч
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, 230012, г. Гродна, завулак Даватара, 3/1
fbe.grsu.by

Гісторыя

правіць

З’яўленню факультэта біялогіі і экалогіі папярэднічаў хіміка-біялагічны факультэт, які праіснаваў у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы з 1963 па 1975 гады. На ім вялася падрыхтоўка настаўнікаў біялогіі з дадатковай спецыяльнасцю «хімія». У 1975 годзе ён быў зачынены. Але ў 1984 годзе, калі зноў узнікла патрэбнасць у біялагічных, педагагічных і навуковых кадрах, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы быў адкрыты біялагічны факультэт, які ажыццяўляў падрыхтоўку па спецыяльнасці «Біялогія» з прысваеннем кваліфікацый: «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і хіміі»; «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і геаграфіі»; «Біёлаг. Выкладчык біялогіі. Практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі». Пасля адкрыцця спецыяльнасці «Экалогія» ў 1995 годзе факультэт быў перайменаваны ў факультэт біялогіі і экалогіі.

Кафедры

правіць
  • Экалогіі
  • Батанікі
  • Хіміі і біятэхналогіі
  • Заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл
  • Біяхіміі
  • Тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання

Аспірантура

правіць
  • Мікрабіялогія
  • Біяхімія
  • Фізіялогія чалавека і жывёл
  • Біяфізіка
  • Біятэхналогія

Спасылкі

правіць