Факультэт падрыхтоўкі навуковых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ

Факультэт падрыхтоўкі навуковых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Факультэт падрыхтоўкі навуковых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ
Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Заснаваны 2016

Апісанне правіць

Факультэт з’яўляецца арганізацыйна-адміністрацыйным структурным падраздзяленнем Дзяржаўнай установы адукацыі «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», які забяспечвае планаванне, арганізацыю і кантроль рэалізацыі адукацыйных праграм паслядыпломнай адукацыі, што фарміруюць веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы і атрыманне вучонай ступені кандыдата навук і доктара навук.

Факультэт створаны на падставе загаду МНС ад 30 жніўня 2016 года № 199, якім зацверджаны структура і штат Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі[1].

Кафедры правіць

Факультэт падрыхтоўкі навуковых кадраў каардынуе работу наступных кафедраў Універсітэта:

  • гуманітарных навук;
  • прыродазнаўчых навук;
  • сучасных моў;
  • працэсаў гарэння і выбуху.

Дзейнасць кафедраў рэгламентуецца адпаведным палажэннем аб кафедры.

Спецыяльнасці правіць

Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях паслядыпломнай адукацыі:

  • Ад’юнктура:
    • «Бяспека ў надзвычайных сітуацыях»;
    • «Пажарная і прамысловая бяспека»;
    • «Грамадзянская абарона»
  • Дактарантура:
    • «Бяспека ў надзвычайных сітуацыях»;
    • «Пажарная і прамысловая бяспека»

Начальнікі правіць

  • Ігар Юр’евіч Аўшаў

Зноскі

  1. Факультэт падрыхтоўкі навуковых кадраў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 9 лютага 2021.