Фатаграфічная зорная велічыня

Фатаграфічная зорная велічыня — фатаграфічны бляск зоркі, які ўспрыняў бы назіральнік пры візуальных назіраннях, калі б спектральная адчувальнасць яго вока супадала з са спектральнай адчувальнасцю несенсібілізаванай фатаграфічнай пласцінкі.

Было прынята, што зоркі спектральнага класа A0, якія маюць зорныя велічыні, заключаныя ў межах ад 5,5 да 6,5, маюць аднолькавыя фатаграфічныя і візуальныя зорныя велічыні.

Рознасць паміж фатаграфічнай і візуальнай зорнымі велічынямі адной і той жа зоркі завецца паказчыкам колеру. Чырвоныя зоркі маюць дадатныя паказчыкі колеру, а блакітнаватыя — адмоўныя.

Калі ў візуальных зорных велічынь «эфектыўная» даўжыня хвалі λ=530 нм, то ў фатаграфічных яна роўная 425 нм.

Літаратура

правіць

«Астрономический календарь. Постоянная часть» ред. В. К. Абалакина, издание седьмое, переработанное, М. «Наука» 1981
Глава III «Основные понятия астрофизики» § 4 «Блеск и звёздная величина» (В. П. Цесевич) стр.216—217
ББК 22.6 А91
УДК 521 (058)