Фаціма Гардадзі
Фаціма Гардадзі(нар. 19 сакавіка 1992 г., Сафі) — мараканская лёгкаатлетка, якая выступае ў бегу на доўгія дыстанцыі і марафоне. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2023 года.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | марафон |
Нарадзілася |
19 сакавіка 1992 (32 гады) |
Грамадзянства | |
IAAF | 14442050 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ 2010 года Гардадзі ўдзельнічала ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на нацыянальным узроўні на дыстанцыях ад 800 метраў да паўмарафона.
У 2022 годзе яна выйграла свой дэбютны марафон у Марракешы з вынікам 2:25:07. У сваім наступным марафонскім забегу, у Рабаце, яна зноў выйграла і палепшыла свой асабісты рэкорд на чатыры секунды, адабраўшыся ў склад мараканскай нацыянальнай каманды на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы 2023 года ў Будапешт.
26 жніўня 2023 года на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Венгрыі, мараканская спартсменка, у марафоне, з вынікам 2:25:17 стала бронзавай медалісткай чэмпіянату свету.