Федэральны Сход Аўстрыі

Федэральны Сход Аўстрыі (ням.: Bundesversammlung) — назва для злучанага паседжання дзвюх палат аўстрыйскага Парламента: Нацыянальрата і Бундэсрата. Спікеры палат па чарзе займаюць пасаду старшыні. Згодна з Канстытуцыяй, сучасны Федэральны Сход не з’яўляецца асобным заканадаўчым органам: яго адзіная мэта — прыняцце прысягі Прэзідэнта.

  • Нацыянальрат (183 месца). Дэпутаты абіраюцца па прапарцыйна-спісачнай сістэме. Партыйны бар’ер для траплення — 4 %. Тэрмін паўнамоцтваў — 4 гады. З-за валодання большай часткай парламенцкіх паўнамоцтваў звычайна менавіта ён разумеецца пад назвай «Парламент Аўстрыі».
  • Бундэсрат (64 месцы). Дэпутаты абіраюцца ландтагамі (парламентамі земляў). Землі прадстаўлены рознай колькасцю дэпутатаў (ад 3 да 12) у залежнасці ад колькасці насельніцтва. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата Бундэсрата — 4 ці 6 гадоў у залежнасці ад тэрміну паўнамоцтваў абраўшага яго ландтага.