«Фельтынс-Арэна» (бел.: Veltins-Arena), таксама вядомая як «Арэна АўфШальке» (ням.: Arena AufSchalke) — шматфункцыянальны стадыён у нямецкім горадзе Гельзенкірхен, хатняя арэна футбольнага клуба «Шальке 04». З лета 2005 года стадыён носіць імя нямецкай піваварнай кампаніі Veltins. Стадыён прымаў матчы чэмпіянатаў свету як па футболе (2006 год), так і па хакеі з шайбай (2010 год).

Фельтынс-Арэна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Hubert Petschnigg[d]
Уладальнік Шальке 04
Хатняя каманда Шальке 04
Умяшчальнасць 62 271
Сайт veltins-arena.de (ням.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адной з асаблівасцяў арэны з’яўляецца высоўнае поле — на працягу чатырох гадзін яно перамяшчаецца на вуліцу, праходзячы пад паўднёва-заходняй трыбунай, што забяспечвае як лепшыя ўмовы для росту газона, так і яго захаванасць падчас разнастайных мерапрыемстваў, якія праходзяць на стадыёне.

З 2002 года на гэтай арэне праводзіцца World Team Challenge — Калядная гонка зорак біятлона. 24 снежня 2010 года з-за моцных снегападаў праваліліся тры з 40 фрагментаў мембраннага матэрыялу, які пакрывае дах. Гонка, намечаная на 30 снежня, была перанесена з-за немагчымасці забеспячэння бяспекі гледачоў і спартсменаў і адбылася ў канцы сакавіка 2011 года.

У 2004 годзе стадыён прымаў фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе пераможцам стаў партугальскі «Порту», які абгуляў у фінале «Манака» з лікам 3:0.

У 2006 годзе стадыён прымаў 5 матчаў чэмпіянату свету па футболе, у тым ліку чвэрцьфінал паміж англічанамі і партугальцамі. У адпаведнасці з правіламі ФІФА падчас чэмпіянату свету стадыён насіў назву «Стадыён чэмпіянату свету ФІФА Гельзенкірхен» (англ.: FIFA World Cup Stadium Gelsenkirchen).

7 мая 2010 года быў праведзены матч адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2010 паміж зборнымі ЗША і Германіі. Матч на трыбунах стадыёна глядзела 77 803 гледачоў, тым самым быў устаноўлены сусветны рэкорд па наведвальнасці матчаў хакея з шайбай. На месцы футбольнага поля зманціравалі хакейнае, што і дало месцы для размяшчэння больш як 15 тыс. чалавек, не ўключаючы 60 тыс. трыбунных.

Перад пачаткам сезона 2013/14 стадыён пашырылі на 300 месцаў, пасля чаго ўмяшчальнасць вырасла да 61 973 чалавек. Улетку 2015 года ўмяшчальнасць была павялічана яшчэ на 298 месцаў.

Зноскі