Кіраўскі сельсавет (Бялыніцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Кі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Глыбокі Брод.

Кіраўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Бялыніцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Глыбокі Брод
Дата ўтварэння 1934
Дата скасавання 11 красавіка 1960

Утвораны ў 1934 годзе як Фелікс-Конаўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Бялыніцкага раёна БССР. Цэнтр — вёска Фелікс-Конаўка. 23 жніўня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі Кіраўскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Запольскага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Запольскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.