Фелікс Санчэс (ісп. Félix Sánchez, нар. 30 жніўня 1977 года, Нью-Ёрк, ЗША) — дамініканскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Двухразовы алімпійскі чэмпіён 2004 і 2012 гадоў на дыстанцыі 400 м з/б. Уладальнік першага алімпійскага золата для Дамініканскай Рэспублікі. Двухразовы чэмпіён свету (2001 і 2003).

Фелікс Санчэс
Род дзейнасці hurdler, лёгкаатлет
Дата нараджэння 30 жніўня 1977(1977-08-30)[1] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фелікс нарадзіўся ў Нью-Ёрку, але выступае за зборную Дамініканскай Рэспублікі, бо яго бацькі нарадзіліся на Дамінікане. Скончыў Універсітэт Сан-Дыега. У 1999 годзе паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі. У перыяд з 2001 па 2004 гады выйграў 43 спаборніцтвы запар. У 2002 годзе выйграў Залатую лігу IAAF, за перамогу атрымаў галоўны прыз — 1 мільён долараў ЗША.

Лепшы лёгкаатлет свету па версіі часопіса Track & Field News 2003 года.

Зноскі