Фонд Яна Паўла ІІ

Фонд Яна Паўла ІІ - рэлігійная дабрачынная арганізацыя, якая ажыццяўляе шэраг культурных, навуковых, душпастырскіх і адукацыйных праграм, тым ці іншым чынам злучаных з духоўнай спадчынай Яна Паўла ІІ. Заснаваная ў Рыме на моцы дэкрэта папы рымскага Яна Паўла ІІ 16.10. 1981 г.

Ян Павел ІІ падчас візіту ў Польшчу

Юрыдычным цэнтрам фонду з'яўляецца Ватыкан[1].

Мэты паўстання фонду правіць

Пасколькі Фонд Яна Паўла ІІ з'яўляецца перш-найперш рэлігійнай арганізацыяй, мэты, пастаўленыя перад ёю, маюць рэлігійны абсяг. Сярод заяўленых мэтаў можна вылучыць наступныя:

  • Захаванне і пашыранае вывучэнне духоўнай спадчыны Яна Паўла ІІ
  • Апека над пілігрымамі з Польшчы і Усходняй Еўропы ў Рыме
  • Дапамога ў адукацыі моладзі з Усходняй Еўропы на Каталіцкім Універсітэце ў Любліне[1].

Гісторыя паўстання фонду правіць

Спасылкі правіць

  1. а б http://www.fjp2.com/ru/foundation/about