Фотаплан — сукупнасць аэрафотаздымкаў, прыведзеных да агульнага маштабу, выпраўленых за вуглы нахілу (трансфармаваных) і змантаваных на агульнай аснове.

Дае дакладную планавую выяву мясцовасці. Фотапланы вырабляюцца строга ў межах трапецый тапаграфічных карт у адпаведнасці з міжнароднай разграфкай. На фотаплане можа быць нанесена кіламетровая сетка, паказаны прамавугольныя і геаграфічныя каардынаты.

Спасылкі правіць