Франц Морыц Домашка

Франц Морыц До́машка, нямецкі варыянт — Франц Морыц Домашке (в.-луж.: Franc Moric Domaška, ням.: Franz Moritz Domaschke, 24 верасня 1862, вёска Носачыцы  (ням.), каралеўства Саксонія — 26 верасня 1931 года, Будастацы  (ням.), Германія) — лютэранскі святар і сербалужыцкі пісьменнік.

Франц Морыц Домашка
Franc Moric Domaška
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 верасня 1862(1862-09-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1931(1931-09-26) (69 гадоў)
Месца смерці
Бацька Міхал Домашка
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, духоўнік, лютэранскі пастар
Мова твораў верхнялужыцкая
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 24 верасня 1862 года ў вёсцы Носачыцы  (ням.) ў сям'і лютэранскага пастара і сербалужыцкага паэта Міхала Домашкі. У 18871883 гадах навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў г. Любіў. З 1883 года працаваў дарэктарам і займаўся самаадукацыяй. У 1888 годзе паступіў на тэалагічны факультэт Лейпцыгскага ўніверсітэта, які скончыў у 1892 годзе. У 1893 годзе ўступіў у сербалужыцкае культурна-асветніцкае таварыства «Маціца сербская». Быў членам «Сербскага прапаведніцкага таварыства».

Служыў святаром у 18921898 гадах у Кетліцах  (ням.), у 18981902 у Годзіі. Яго настаяцелем быў Ян Павал Кшыжан  (руск.). У 1889 годзе займаўся ў вёсцы Малешацы  (ням.) арганізацыяй маладзёжнага летняга лагера «Схадзаванка». Пражываючы ў Годзіі, займаўся выданнем лютэранскага часопіса «Misionski Posoł», быў адным з яго рэдактараў. У 1902 годзе быў прызначаны настаяцелем у прыход вёскі Будастацы  (ням.), дзе служыў да сваёй смерці ў 1931 годзе.

Напісаў дзве аповесці, некалькі царкоўных гімнаў і вершаў. Займаўся напісаннем некралогаў. Апублікаваў мноства артыкулаў у розным сербалужыцкім перыядычным друку.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Jan Šołta, Pětr Kunze, Franc Šěn. Domaška, Franc Moric. // Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. — Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984. — P. 114.