Фрэнк Джарвіс

Фрэнк Вашынгтон Джарвіс (англ.: Frank Washington Jarvis; 31 жніўня 1878, Каліфорнія — 2 чэрвеня 1933, Сьюіклі) — амерыканскі лёгкаатлет, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900.

Фрэнк Джарвіс
JarvisFrank 1900.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 31 жніўня 1878(1878-08-31)
Памёр 2 чэрвеня 1933(1933-06-02) (54 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 167 см
Вага 58 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джарвіс стаў чэмпіёнам у бегу на 100 м. Спачатку ён выйграў першы раўнд, усталяваўшы пры гэтым Алімпійскі рэкорд, затым паўфінал, і ў заключнай гонцы, з вынікам 11 с, прыйшоў да фінішу першым, атрымаўшы залаты медаль.

Таксама, на тых жа Гульнях ён удзельнічаў у спаборніцтвах па трайному скачку і трайному скачку з месца. Але ў абодвух спаборніцтвах ён не дасягнуў поспеху — у першай дысцыпліне ён заняў месца паміж 7-й і 13-й пазіцыямі, а ў другой паміж 5-й і 10-й.