Фуцзянь
Фуцзянь (кіт. 福建) — правінцыя ва Усходнім Кітаі, на ўзбярэжжы Усходне-Кітайскага мора і Тайваньскага праліва.
Фуцзянь | |
---|---|
福建, Fújiàn Shěng | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Кіраўнік | Zhao Long[d] |
ВУП (2004) | 605,3 млрд юаней (11-й) |
Насельніцтва (2004) |
35,110 млн (18-е месца) |
Шчыльнасць | 289 чал./км² (14-е месца) |
Плошча | 121 400 км² |
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-FJ |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча 120 тыс. км². Насельніцтва 35 млн чал. (2004). Адміністрацыйны цэнтр Фучжоў (адзін з буйнейшых рыбалоўных портаў).
Рэльеф гарысты (выш. да 2158 м, Уішань). Невялікія раўніны каля марскіх беагоў і ўздоўж рэк. Клімат трапічны, мусонны. Ападкаў да 3000 мм. Рэкі парожыстыя, мнагаводныя; галоўная — р. Міньцзян. Вечназялёныя лясы, высакатраўныя лугі.
Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, пераважна земляробства на арашальных землях. Галоўныя сельгаскультуры — рыс, батат, цукровы трыснёг, тытунь, алейная камелія, арахіс. Трапічнае садоўніцтва і чаяводства. Жывёлагадоўля, у т.л. шаўкаводства. Нарыхтоўка драўніны, кары камфоравага дрэва і пладоў лакавага дрэва. Здабыча жалезнай і марганцавай руды, каменнага вугалю, алюмініевай сыравіны, солі (з марской вады). Асноўныя галіны прамысловасці: харчовая, дрэваапрацоўчая і папяровая, тэкстыльная, у т.л. шаўковая, металургія, машынабудаванне. Рамёствы (фарфоравыя, лакавыя, бамбукавыя вырабы). Транспарт чыгуначны, аўтамабільны, марскі.
Вядомыя асобы
правіцьЗноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.