Філіпінска-В’етнамская епархія

Філіпінска-В’етнамская епархія — епархія Рускай праваслаўнай царквы, што аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Рэспублікі Філіпіны і Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Уваходзіць у склад Патрыяршага экзархату ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Філіпінска-В’етнамская епархія
Агульныя звесткі
Краіна Філіпіны
В’етнам
Епархіяльны цэнтр Маніла
Ханой
Заснавана 26 лютага 2019
Статыстыка
Храмаў 33 (2020)[1]
Сайт phvieparchy.org/en/

ГісторыяПравіць

26 лютага 2019 года Свяшчэнны сінод утварыў Філіпінска-В’етнамскую епархію на тэрыторыі Філіпінаў і В’етнама, з тытулам епархіяльнага архірэя «Манільскі і Ханойскі»[2].

22 лютага 2020 года мітрапаліт Манільскі і Ханойскі Павел здзейсніў чын вялікага асвячэння храма прападобнага Серафіма Сароўскага ў горадзе Макалангоце на востраве Мінданаа, які стаў першым паўнавартасным храмам епархіі. У той жа дзень там жа адбыўся епархіяльны сход духавенства і свецкіх Філіпінска-В'етнамскай епархіі, якая да таго часу налічвала 33 парафіі (30 на Філіпінах і 3 у В'етнаме) і 11 малітоўных памяшканняў. У складзе епархіі было ўтворана пяць дабрачынняў — Манильскае, Даваавскае, Генерал-Сантаўскае, В'етнамскае і Даваа-дэль-Сурскае[1].

Зноскі