Хайле Гебрэселасіе
Хайле Гебрэселасіе (амх.: ኃይሌ ገብረ ሥላሴ, англ.: Haile Gebrselassie; нар. 18 красавіка 1973, Асэла, правінцыя Арсі, Эфіопія) — эфіопскі стаер і марафонец. Двухразовы алімпійскі чэмпіён і чатырохразовы чэмпіён свету ў бегу на 10 000 метраў, чатырохразовы чэмпіён свету ў закрытых памяшканнях на дыстанцыях 1500 і 3000 метраў. З 1994 года ўсталяваў 27 сусветных рэкордаў на бегавых дыстанцыях, пачынаючы ад 2000 метраў і заканчваючы марафонам. У цяперашні час мае сусветныя рэкорды ў бегу на 20 000 метраў і бегу за гадзіну.
Хайле Гебрэселасіе | |
---|---|
амх.: ኃይሌ ገብረ ሥላሴ | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[6][5] |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка, бег па шашы[d], лёткая атлетыка на стадыёне[d] і легкаатлетычны крос[d] |
Нарадзіўся |
18 красавіка 1973[1][2][…] (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | з 1992 |
Рост | 169 см |
Вага | 56 кг |
![]() |
Прызнаны найлепшым лёгкаатлетам свету 1995 і 1998 гадоў па версіі часопіса Track & Field News, найлепшым лёгкаатлетам свету па версіі ІААФ 1998 года. Лаўрэат прэмій «Спартсмен года AIMS» 2006, 2007 і 2009 гадоў і «Самы хуткі час AIMS» 2007 і 2008 гадоў.
У лістападзе 2021 года Хайле Гебрэселасіе знаходзіцца на фронце бітвы ў Эфіопіі супраць паўстанцаў Тыграй.
Зноскі
- ↑ How old is Haile Gebrselassie?
- ↑ Haile Gebrselassie // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ At home, and at work with Gebrselassie in Addis Ababa
- ↑ Raising Champion Crops
- ↑ а б в https://www.imdb.com/name/nm0311405/bio
- ↑ Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr. — NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5
- ↑ Bolt, Jamaica prepare for Act II