Ханан Пача
Ханан Пача або Ханак Пача (кечуа: Hanaq Pacha) — у міфалогіі інкаў вышэйшы нябесны чароўны свет. Знаходзіцца над зямным светам людзей Кай Пача. Ханан Пача насяляюць вярхоўныя багі Інці, Віракоча, Мама Кілья, Пача Камак, Мама Коча і Ільяпа. Да гэтага часу ў мове кечуа слова пача азначае час або прастору.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Tres-mundos-de-los-incas.jpg/200px-Tres-mundos-de-los-incas.jpg)